Лукшы (гарадзішча)

Лукшы — археалагічны помнік каля вёскі Лукшы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 0,8 км на захад ад вёскі.

Гарадзішча
Лукшы
Краіна  Беларусь
Вёска Лукшы
Будаўніцтва V стагоддзе да н.э.III стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000201шыфр 213В000201

Апісанне правіць

Пляцоўка памерам 36×17 м узвышаецца на 5-6 м над наваколлем. Земляных умацаванняў не мае. Адкрылі ў 1930-я гады Хэлена Цэгак-Галубовіч і Уладзімір Галубовіч, у 1977 годзе абследавала Л. У. Дучыц. Культурны пласт 0,7 м, выяўлены на схілах. Знойдзены фрагменты ляпнога посуду і косці жывёл. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры. Датуецца V ст. да н. э. — III ст. н. э.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць