Лунга

кава, якая гатуецца на ўзор эспрэса, але з большай колькасцю вады, што праходзіць цераз каву

Лу́нга (італ.: lungo — доўгая) — напой з кавы, прыгатаваны з дапамогай эспрэса-машыны з большай колькасцю вады, чым пры гатаванні эспрэса (як правіла, у два разы больш), што дае большую колькасць напою.

Кава лунга

Звычайная порцыя эспрэса гатуецца ад 18 да 30 секунд і мае ад 25 да 60 мілілітраў, у той час як лунга можа гатавацца да хвіліны і можа мець ад 130 да 170 мілілітраў. Час гатавання вызначаецца гатункам кававых зерняў (звычайна гэта сумесь арабікі і рабусты), іх памолам і ціскам у машыне. Звычайна яго вараць з дапамогай эспрэса-машыны, але з двойчы ці тройчы большай колькасцю вады на тую ж вагу кавы, каб прыгатаваць значна даўжэйшы (lungo) напой.

Напой часам блытаюць з амерыкана (калі ў эспрэса дадаецца гарачая вада) і з лонг блэк (калі эспрэса наліваецца ў кубак з гарачай вадой). Аднак пры гатаванні лунга, як і эспрэса, уся вадкасць праліваецца праз кававую масу, а не дадаецца пазней.

Спасылкі правіць