Лунінскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Лу́нінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года — вёска) Лунін.

Лунінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лунінецкі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лунін
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 4 184
Лунінскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Вулькаўскага 1-га і Лоўчанскага сельсаветаў[1]. 25 снежня 1962 года ў склад сельсавета перададзена вёска Багданаўка скасаванага Лагішынскага раёна[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 7 населеных пунктаў[3]. 11 жніўня 1980 года з часткі сельсавета ўтвораны Багданаўскі сельсавет[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4777 чалавек[5], з іх 97,0 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 1,2 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 4184 чалавекі[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь Об укрупнении сельских районов Республики Беларусь от 25 декабря 1962 года Архівавана 11 верасня 2019.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 26. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 жніўня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.