Лускаўніца, Агнёўка[1], Лускаватка[2] (Pholiota) — род грыбоў сямейства страфарыевых. Часам лускаўніцамі называюць віды грыбоў з роду палёўка ці палявік (Agrocybe) сям. Бальбіціевых.

Лускаўніца
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pholiota (Fr.) P.Kumm. 1871


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  13205
EOL  16559
MB  18263

Апісанне правіць

Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам да 12 см, ад паўшарападобнай да распасцёртай, з лускавінкамі або голая, клейкая ці сухая. Агульнае пакрывала рана знікае. Пласцінкі зыходныя па ножцы або прырослыя. Ножка з лускавінкамі, з кольцам ці без яго. Мякаць мяккая, бураватая, у некаторых горкая, мае слабы пах рэдзькі. Споры гладкія, пераважна ржава-жоўтыя.

Распаўсюджанне правіць

Адрозніваецца каля 30 відаў. Пашыраны ва ўмераных шыротах, некаторыя ў тропіках і субтропіках. На Беларусі каля 10 відаў, найбольш вядомыя агнёўка вуглялюбная, або лускаўніца вуглялюбная (Pholiota highlandensis), лускаўніца звычайная (Pholiota squarrosa), лускаўніца вогненная (Pholiota flammans), лускаўніца залацістая (Pholiota aurivella). Агульная народная назва іх — воўчы грыб.

Паўпаразіты, актыўна разбураюць драўніну, трапляюцца на ствалах мёртвых і жывых дрэў, ламаччы і інш. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпені—верасні.

Спажыванне правіць

Грыбы неядавітыя, ёсць ядомыя, але не спажываюцца.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
  2. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.

Літаратура правіць