Луцый III (лац.: Lucius PP. III, свецкае імя Убальда Алючыньёлі (італ.: Ubaldo Allucingoli); 1097, Лука — 25 лістапада 1185) — Папа Рымскі з 1 верасня 1181 года па 25 лістапада 1185 года.

Луцый III
171-ы Папа Рымскі
8 верасня 1181 — 25 лістапада 1185
Папярэднік Аляксандр III, Папа Рымскі
Пераемнік Урбан III
Дэкан Калегіі кардыналаў
1163 — 1181
Папярэднік Gregorio della Suburra[d]
Пераемнік Conrad of Wittelsbach[d]
Кардынал-біскуп астыйскі[d] (list of bishops of Ostia[d])
1159 — 1181
Папярэднік Hugo of Ostia[d]
кардынал
з май 1141
Дзейнасць каталіцкі святар, пісьменнік
Нараджэнне 1110[1]
Смерць 25 лістапада 1185[1]
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Ураджэнец незалежнай рэспублікі Лукі, цыстрэрцыянец. Прызначаны кардыналам Папам Інакенціем II, уплывовым кардыналам у часы Папы Аляксандра III. Пасля абрання Папам жыў у Рыме з лістапада 1181 па сакавік 1182 года, аднак сваркі паміж мяшчанамі прымусілі яго правесці амаль увесь свой ​​пантыфікат у іншых гарадах, як то Велетры, Ананьі і Верона.

Меў спрэчкі з імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыхам I Барбаросам аб правілах атрымання ў спадчыну зямель графства Тасканскага. У лістападзе 1184 года правёў сінод у Вероне, дзе былі асуджаны ерэтыкі ад катараў, патарэнаў, вальдэнсаў і арнальдыстаў, якіх падвергнулі анафеме, што дало пачатак дзейнасці інквізіцыі.

У 1185 годзе пачаў падрыхтоўку да Трэцяга крыжовага паходу ў адказ на заклікі Балдуіна IV Іерусалімскага.

Зноскі

Спасылкі правіць