Лучнянскія манетныя скарбы

Лучнянскія манетныя скарбыманетны скарб, знойдзены ў 2002 годзе М. В. Клімавам на паселішчы—1 каля в. Лучна Полацкага раёна Віцебскай вобласці.

Скарб—1 правіць

6 манет, загорнутых у тканіну. Схаваны каля сярэдзіны XVI ст., змяшчаўся ў частцы кафліны. Манеты чаканкі Аляксандра Ягелончыка, Жыгімонта I Старога і Жыгімонта II Аўгуста.

Скарб—2 правіць

222 манеты, загорнутыя ў тканіну. Схаваны не раней 1551 года, змешчаны ў гліняным гаршку. 221 манета з білону чаканкі Вялікага Княства Літоўскага, Польшчы і Герцагства Прусія; адзіная сярэбраная манета — паўгрош Уладзіслава II Ягайлы (канец XIV ст.). 8 паўгрошаў Яна Ольбрахта; 54 — Аляксандра Ягелончыка; 99 — Жыгімонта I Старога. 39 манет Жыгімонта II Аўгуста прадстаўлены 2 грошамі і 37 паўгрошамі 15451551 гадоў. Грошы Герцагства Прусія Альбрэхта Гогенцолерна (самы позні — 1550 год).

Скарб—3 правіць

Выпадкова выяўлены насельніцтвам вёскі Лучна і амаль цалкам разрабаваны. Захаваліся 12 манет: паўгрош Жыгімонта I Старога (Польшча, 1512 год); 2 паўгрошы Аляксандра Ягелончыка (Вялікае Княства Літоўскае); 7 паўгрошаў Жыгімонта II Аўгуста (Вялікае Княства Літоўскае, 1 экз. — 1547 года; 4 — 1561 года; 2 — 1562 года).

Літаратура правіць

  • Клімаў, М. В. Лучнянскія манетныя скарбы / М. В. Клімаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: У 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2011. — 464 с.: іл. — С. 30. — ISBN 978-985-11-0549-2.
  • Клімаў, М. В. Манетныя скарбы XVI ст. з мікрарэгіёна Лучна // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2006. — № 11. — С.
  • Клімаў, М. В. Манетныя скарбы XVI ст. з мікрарэгіёна Лучна: (Полацкі раён) / М.В. Клімаў // Древности Беларуси в системе межкультурных связей / науч. ред. вып. А. М. Медведев. — Минск: Институт истории НАН Беларуси, 2006. — 210 с.: ил., табл. — С. 157—160. — (Материалы по археологии Беларуси / Национальная академия наук Беларуси, Институт истории / редкол.: П. Ф. Лысенко (гл. ред.) [и др.]; Вып. 11). — ISBN 985-6769-18-3.