Луіза Інгрэм Рэйнер

Луіза Інгрэм Рэйнер (англ.: Louise Ingram Rayner, 21 чэрвеня 1832 - 8 кастрычніка 1924) - брытанская мастачка-акварэлістка.

Луіза Інгрэм Рэйнер
англ.: Louise Ingram Rayner
Фатаграфія
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1832(1832-06-21)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 кастрычніка 1924(1924-10-08)[1] (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Самуэль Рэйнер
Маці Ann Rayner[d]
Род дзейнасці мастачка
Жанр Акварэль
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Луіза нарадзілася ў Матлак Бат (Matlock Bath) у Дэрбішыры[2]. Яе бацькі, Самуэль Рэйнер (Samuel Rayner) і Эн Рэйнер (Ann Rayner) абодва былі вядомымі мастакамі, Самуэль быў дапушчаны да выставы ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў, калі яму было 15 гадоў. Чатыры сястры Луізы - Эн («Nancy», Нэнсі), Маргарэт, Роза і Фрэнсіс - і яе брат Рычард таксама былі мастакамі. Сям'я жыла ў Матлок Баце і Дэрбі да пераезду ў Лондан ў 1842 годзе.

Луіза вучылася маляваць з 15 гадоў пад кіраўніцтвам бацькі і сяброў сям'і, сярод якіх быў Роберт Дэвідс. Першая яе выстаўленая ў 1852 годзе ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў работа называлася The Interior of Haddon Chapel; яна была намаляваная алеем. З 1860-х, аднак, Луіза малюе акварэллю; яна выстаўлялася з акварэльнымі працамі ў Таварыстве лэдзі-мастачак (Society of Lady Artists), Каралеўскай акадэміі мастацтваў, Каралеўскім акварэльным грамадстве (Royal Watercolour Society) і Каралеўскім грамадстве брытанскіх мастакоў (Royal Society of British Artists).

Луіза жыла ў Чэстэры у валійскай марцы, але шмат падарожнічала летам у 1870-я і 1880-я гг., малюючы брытанскія сцэнкі. Яе малюнкі вельмі дэталёвыя, у іх глыбокая перспектыва; яны цяпер папулярныя пры стварэнні пазлаў. У 1910 годзе Луіза пераехала да сястры ў Танбрыдж Уэлс, далей - у Сэнт-Леанардс-он-Сі, дзе памерла ў 1924 годзе.

Работы Луізы захоўваюцца ў Борнмуце, Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі[3] і іншых музеях.

Зноскі

  1. а б Louise Ingram Rayner // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Simon Fenwick, ‘Rayner, Samuel (1806—1879)’, Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004 accessed 14 Feb 2011
  3. Rayner, Louise. Irongate. Picture the Past. Праверана 23 January 2011.

Спасылкі правіць

  • Simon Fenwick, «Rayner, Samuel (1806—1879)», Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004 онлайн