Луі Нікаля Даву (фр.: Louis-Nicolas Davout або D’Avout, Davoust; 10 мая 1770, Ану, Шампань — 1 чэрвеня 1823, Парыж) — французскі ваенны дзеяч. Маршал Францыі (1804), герцаг Аўэрштэцкі (1808), прынц Экмюльскі (1809).

Луі-Нікаля Даву
фр.: Louis-Nicolas Davout
Маршал Даву, герцаг Аўэрштэцкі
Маршал Даву, герцаг Аўэрштэцкі
герб 1-га герцага Аўэрштэцкага
герб 1-га герцага Аўэрштэцкага
Сцяг Ваенны міністр Францыі Сцяг
20 сакавіка 1815 — 7 ліпеня 1815
Манарх Напалеон I
Кіраўнік урада Ж. Фушэ
Папярэднік А.-Ж.-Г. Кларк
Пераемнік Л. дэ Гувіён Сен-Сір
мэр Савіньі-сюр-Орж
Нараджэнне 10 мая 1770(1770-05-10)[1][2][…]
Смерць 1 чэрвеня 1823(1823-06-01)[2][3][…] (53 гады)
Месца пахавання
Бацька Jean-François d'Avout[d]
Маці Françoise-Adélaïde Minard de Velars[d]
Жонка Aimée Davout[d]
Дзеці Adélaïde-Louise d'Eckmühl de Blocqueville[d], Joséphine Davout d'Auerstaedt[d], Napoléon-Louis Davout[d] і Adèle Napoléonie Davout d'Eckmühl[d]
Адукацыя ваенная школа ў Брыен-ле-Шато
Дзейнасць палітык, афіцэр, палкаводзец
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера ваенная справа[5]
Аўтограф Выява аўтографа
Ваенная служба
Гады службы 1788—1815
Прыналежнасць Сцяг Францыі Першая імперыя
Род войскаў пяхота
Званне маршал Францыі
Камандаваў 1-ы армейскі корпус (Вялікая армія)
Бітвы
Узнагароды
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Кавалер ордэна Ганаровага легіёна
Ваенны ордэн Святога Людовіка
Ваенны ордэн Святога Людовіка
Ордэн Жалезнай кароны (Італьянскае каралеўства)
Ордэн Жалезнай кароны (Італьянскае каралеўства)
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна «За вайсковую доблесць»
Кавалер Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа, Баварыя
Кавалер Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа, Баварыя
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Хрыста
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Хрыста
Кавалер ордэна Слана Кавалер ордэна Марыі Тэрэзіі
Кавалер Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
Кавалер Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў арыстакратычнай сям’і, старэйшы з дзяцей кавалерыйскага лейтэнанта Жана-Франсуа д’Аву (Jean-François d’Avout; 1739—1779) і Франсуазы-Адэлаіды Мінар дэ Велар (Françoise-Adelaide Minard de Velars; 1741—1810).

Скончыў ваеннае вучылішча ў Асеры ў 1785 і Парыжы ў 1778. гадах У 1789 годзе падтрымаў рэвалюцыю і перайшоў у рэвалюцыйную армію, пасля чаго ў 1793 годзе стаў генералам. Удзельнічаў у вайне супраць першай антыфранцузскай кааліцыі, грамадзянскай вайне ў Вандэі, Егіпецкай і Італьянскай кампаніях.

Даву лічыўся адным з выдатнейшых палкаводцаў Напалеона. У 1807—1808 гадах быў генералам-губернатарам Варшаўскага герцагства. З 1811 года камандзір першага Эльбскага абсервацыйнага корпуса, які ў студзені 1812 года быў ператвораны ў 1-ы корпус «Вялікай арміі» для вайны супраць Расіі. У ходзе Віленскай аперацыі 1812 года Даву спрабаваў акружыць другую рускую армію П. І. Баграціёна; заняў 23 чэрвеня Валожын і 26 чэрвеня Мінск, чым парушыў сувязь паміж рускімі арміямі. Праз недысцыплінаванасць Жэрома Банапарта, які адмовіўся падначаліцца Даву, Баграціён здолеў адысці на Бабруйск. Праследуючы 2-ю армію, Даву ўзяў Магілёў, у баі каля Салтанаўкі адкінуў Баграціёна на поўдзень, але не змог перашкодзіць яго пераправе на левы бераг Дняпра. 22 ліпеня 1-ы корпус злучыўся з галоўнымі сіламі Напалеона каля Дуброўны, у далейшым удзельнічаў у Смаленскай аперацыі 1812 года. У Барадзінскай бітве Даву быў паранены. Пры адступленні з Масквы Даву камандаваў ар’ергардам арміі, жорсткімі мерамі здолеў захаваць дысцыпліну ў сваім корпусе.

У 1813—1814 гадах камандзір 13-га корпуса, кіраваў абаронай Гамбурга. У час «Ста дзён» Напалеона быў ваенным міністрам. Пры другой рэстаўрацыі Бурбонаў звольнены з арміі і да 1817 года высланы пад нагляд паліцыі.

Пасля бітвы пры Ватэрлоа Даву высунуў саюзнікам патрабаванне абвясціць поўную амністыю ўсім асобам, якія ўдзельнічалі ў рэстаўрацыі Напалеона. У выніку перамоў саюзнікі былі вымушаны прыняць яго патрабаванне. Даву быў адзіным маршалам Напалеона, які ніколі не прыносіў прысягу Бурбонам. У 1818 годзе Даву быў дапушчаны да двара Людовіка XVIII, а ў 1819 годзе ўзведзены ў пэры Францыі.

Памёр Даву 1 чэрвеня 1823 года ў Парыжы ад туберкулёзу лёгкіх.

Зноскі

  1. Louis Nicolas Davout d' auerstaedt prince d' eckmuhl // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Louis-Nicolas Davout, duke of Auerstedt // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Louis Nicolas Davout // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Даву Луи Никола // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура правіць

  • Chenier Davout, duc d’Auerstaedt. — P., 1866.
  • Marquise de Blocqueville. Le Maréchal Davout raconté par les siens et lui-même. — P., 1870—1880, 1887. (Успаміны дачкі Даву.)
  • John G. Gallaher. The Iron Mashal — a biography of Louis N. Davout. — L.: The Greenhill Books, 2000.
  • Чиняков М. К. Луи-Никола Даву. — Вопросы истории. — 1999. — № 2. — С. 59-72.
  • Исходящая переписка маршала Даву (с 14 октября по 31 декабря 1811 г.) // Отечественная война 1812 года. Отд. 2. Т. 1. Спб., 1903.