Луі Пуансо (фр.: Louis Poinsot; 3 студзеня 17775 снежня 1859) — французскі матэматык і механік, акадэмік Парыжскай Акадэміі навук (1813); Пэр Францыі (1846), сенатар (1852). Вядомы сваімі працамі ў галіне геаметрыі і механікі. Менавіта Пуансо ўпершыню ўвёў паняцце эліпсоіда кручэння.

Луі Пуансо
Louis Poinsot
Дата нараджэння 3 студзеня 1777(1777-01-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 1859(1859-12-05)[1][2][…] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, фізік, палітык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Агюст Конт
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1797 годзе Пуансо скончыў ліцэй Людовіка Вялікага і Політэхнічную школу ў Парыжы, неўзабаве заняў пасаду прафесара матэматыкі ў Ліцэі Банапарта. Праз некаторы час вярнуўся ў політэхнічную школу — займаў тут пасаду экзаменатара, а ў 1809 годзе быў прызначаны на пасаду прафесара аналізу і механікі гэтай навучальнай установы. У перыяд Ліпеньскай манархіі працаваў у Міністэрстве народнай адукацыі.

Самыя першыя навуковыя працы Пуансо прысвечаны тэорыі правільных зорчатых шматграннікаў.

У 1803 годзе Пуансо апублікаваў працу «Элементы статыкі», у якой ім былі ўжыты геаметрычныя метады даследавання да вучэння аб раўнавазе цвёрдых цел і іх сістэм; гэтая кніга шмат разоў перавыдавалася, прычым аўтар неаднаразова дапаўняў яе сваімі новымі артыкуламі. Доўгі час праца лічылася ўзорным кіраўніцтвам для першапачатковага выкладання механікі.

У 1834 годзе Пуансо пабудаваў тэорыю кручэння цвёрдага цела вакол нерухомай кропкі.

Навуковыя працы правіць

  • Éléments de statique, Paris, 1803.
  • Mémoire sur la composition des moments et des aires dans la Mécanique, 1804.
  • Mémoire sur la théorie générale de l'équilibre et du mouvement des systèmes, 1806.
  • Sur les polygones et les polyèdres, 1809.
  • Mémoire sur les polygones et les polyédres réguliers, 1810.
  • Mém. sur l'application de l'algèbre à la thé orie des nombres, 1810.
  • Théorie et détermination de l'équateur du système solaire, 1828.
  • Theórie nouvelle de la rotations des corps, 1834.
  • Sur une certaine d émonstration du principe des vitesses virtuelles, 1838.
  • Mémoire sur les cônes circulaires roulantes, 1853.
  • Questions dynamiques. Sur la percussion des corps, 1857, 1859.

Зноскі

  1. а б http://www.senat.fr/senateur-2nd-empire/poinsot_louis0323e2.html
  2. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  3. а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  4. Пуансо Луи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць