Лынтупскі біялагічны заказнік

Лынтупскі біялагічны заказнік — заказнік мясцовага значэння ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Утвораны паводле рашэння Пастаўскага райвыканкама 14 верасня 1994 года. Плошча 1122 га.

Лынтупскі біялагічны заказнік
Размяшчэнне Беларусь
Плошча 1122 га
Дата заснавання 1994

Апісанне правіць

Заказнік размешчаны на ўсход ад вёсак Рынкяны і Янанішкі і на захад ад в. Вейсішкі. На поўначы мяжа праходзіць па дзяржаўнай граніцы з Літвой.

Лясны масіў прадстаўлены шыракаліста-хваёвымі лясамі з лесаўтвараючым пародным складам сасны, яліны, дуба, ясеня, вяза, клёна, бярозы, асіны, алешыны. Асноўныя насаджэнні вяза гладкага і шурпатага размешчаны ў пойме ракі. Глебавае покрыва прадстаўлена сніткай, кісліцай, чарніцамі, папараццю, імхамі, крапівай[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Ахова лясоў // Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна : геаграфічнае даследаванне / І. Пракаповіч. — Мінск : Кнігазбор, 2007. — С. 110—112.
  • Заказнікі // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Белта, 2001. — С. 27-28.
  • Магільніцкі, У. Заказнікі Пастаўшчыны / У. Магільніцкі // Пастаўскі край. — 1997. — 24 мая. — С. 2 ; 7 чэрв. — С. 2 ; 18 чэрв. — С. 2.
  • Поставский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. — [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. — С. 22.