Лысуха[1], лыска (Fulica atra) — птушка сямейства пастушковых, шырока распаўсюджаная на абшарах Еўразіі, Паўночнай Афрыкі і Аўстраліі. Добра пазнавальная па белай дзюбе і белай скураной пляме на ілбе. Большую частку часу праводзіць на вадзе, чым заўважна вылучаецца ў параўнанні з іншымі пастушковымі.

Лысуха
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fulica atra Linnaeus, 1758

Падвіды
  • Fulica atra atra Linnaeus, 1758
  • Fulica atra lugubris S. Müller, 1847
  • Fulica atra novaeguinea Rand, 1940
  • Fulica atra australis Gould, 1845
Арэал
выява

     Месцы гняздоўяў      Круглы год

     Месцы зімовак
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176290
NCBI  9121
FW  369360

Апісанне правіць

Знешні выгляд правіць

 
Паштовая марка Беларусі.

Птушка велічынёй з сярэднюю качку — даўжыня 36—38 см, размах крылаў 19,5—23,5 см, вага 500—1000 г.[2] Целасклад мажны; тулава крыху пляскатае з бакоў. Апярэнне галавы, шыі і верхняй часткі тулава цёмна-шэрае ці чорнае, матавае, з шэраватым адлівам на спіне. Грудзі і бруха святлейшыя — дымчаста-шэрыя. На ілбе добра заўважная скураная пляма. Дзюба таксама белага колеру, невялікая, вострая, пляскатая з бакоў. Абалонка вачэй ярка-чырвоная. Хвост кароткі, складаецца зь мяккака пер’я. Ногі жаўтаватыя або аранжавыя, з кароткай шэрай плюснай і доўгімі шэрымі пальцамі. Плавальныя балонкі адсутнічаюць, аднак з бакоў ёсць фястончатыя лопасці, дзякуючы якім птушкі ўпэўнена адчуваюць сябе на вадзе. Палавы дымарфізм выяўляецца слаба — самцы выглядаюць крыху буйнейшымі і цямнейшымі, з большай плямай на ілбе. Маладыя птушкі ў цэлым бураватыя, з шэрым брухам і светла-шэрым горлам[3].

Голас правіць

Дыяпазон гукаў адносна шырокі і заўважна адрозніваецца ў самцоў і самак. Тым не меней, у адрозненне ад шматлікіх іншых відаў лысухі не выкарыстоўваюць гукавыя сігналы пры заляцаннях або пазначэнні гнездавой тэрыторыі[4]. Саміца крычыць гучна і звонка — падобна да «цьек-цьек». Крык самца, як правіла, больш ціхі і глухі, з пераважаннем шыпячых гукаў.

Пашырэнне правіць

Арэал: Палеарктыка (акрамя поўначы), Індакітай і Аўстралія. На Беларусі звычайны на гнездаванні пералётны, часткова зімуючы і транзітна мігрыруючы від.

 
Лысухі (дарослыя і птушаняты) на рацэ Трасцянка ў Малым Трасцянцы (Мінск).

Насяляе часцей за ўсё вадаёмы са стаячай вадой з добра развітым поясам трыснягу, старыцы, каналы, марскія лагуны; радзей — тарфяныя балоты і плыткія равы, вакол якіх растуць густыя кусты, рэкі з павольным цячэннем; у паслягнездавы перыяд усе тыпы нізінных вадаёмаў, а таксама залівы і марскія ўзбярэжжы.

Пералётны від. Папуляцыі на захадзе і поўдні арэала аселыя. Месца зімовак: часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама Заходняя, Паўднёвая і часткова Цэнтральная Еўропа, Паўночная Афрыка, Малая Азія, Цэнтральная і Паўднёвая Азія да Карэі і Японіі, Індыя, Малайскі архіпелаг, Новая Гвінея, Аўстралія і Новая Зеландыя.

Асаблівасці біялогіі правіць

Корміцца мяккай воднай расліннасцю, лічынкамі насякомых, дробнымі малюскамі, рыбай.

Гняздо часцей за ўсё ў прыбярэжнай расліннасці (трыснягу), у плыткай вадзе абапіраецца на дно, часам каля краю вады альбо на купінах асакі, паламаным трыснягу. Спружыністая аснова ў выглядзе кучкі з сухіх сцёблаў, трыснягу альбо асакі, якія ўкладзены крыж-накрыж, часта па краях аплятае трыснёг, высцілка з лістоў. Ад гнязда да вады ідзе паласа сухога трыснягу.

 
Яйкі лысухі.

Яйкі звычайна 6—10 (часам 1—15, выключна 22, калі больш як 15 — праўдападобна, што адкладзены 2 самкамі), крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, светлыя з пясочна-гліністым адценнем. Глыбокія плямы вельмі дробныя, густыя і шэрыя; паверхневыя — ад цёмна-бурых да чорных.

Паляванне правіць

Аб’ект палявання.

Зноскі

  1. Напісанне Лысуха ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.386
  2. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Птицы Казахстана. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2008. Праверана 8 студзеня 2012.
  3. Р. Л. Бёме, Н. П. Грачев, Ю. А. Исаков «Птицы СССР. Курообразные, Журавлеобразные» Изд. «Наука» Ленинград 1987 онлайн [1]
  4. John A. Horsfall. «The „dawn chorus“ and incubation in the coot (Fulica atra L.)(недаступная спасылка)» Behavioral Ecology and Sociobiology Vol. 15, Num. 1 1984

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.