Лышчанскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Лышчаўскі сельсавет)

Лышча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Лышча (да 5 сакавіка 1981 года — Лышчэ).

Лышчанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пінскі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лышча
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 849
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Лышчаўскі сельсавет у складзе Лагішынскага раёна Пінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання Забаравецкага і Дабраслаўскага сельсаветаў[1]. 20 мая 1957 года ў склад Бабрыкоўскага сельсавета перададзена вёска Дабраслаўка[2]. 8 сакавіка 1960 года ў склад Навадворскага сельсавета перададзена вёска Сташаны[3]. Пасля скасавання Лагішынскага раёна 25 снежня 1962 года ўвайшоў у склад Пінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[4]. 5 сакавіка 1981 года перайменаваны ў Лышчанскі, а цэнтр — у вёску Лышча.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1197 чалавек[5], з іх 96,5 % — беларусы, 1,6 % — рускія, 1,2 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 849 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 30. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.