Лэвандзіўка[1] (укр.: Леванді́вка) — мясцовасць у Залізнычным раёне Львова на заходняй ўскраіне горада, аддзеленая ад іншых раёнаў чыгуначнымі пуцямі.

Лэвандзіўка
Левандівка
Горад Львоў
Адміністрацыйны раён горада Залізнычны раён
Першае згадванне ХVІІІ ст.
Ранейшы статус сяло, прадмесце
Год уключэння ў межы горада 1930 г.
Паштовыя індэксы 79025, 79052

Назва правіць

Ёсць дзве версіі паходжання назвы "Лэвандзіўка" (польск.: Lewandówka). Па адной з іх, яна паходзіць ад прозвішча былых уласнікаў па прозвішчу Лэвандоўскія. Па іншай версіі, назва паходзіць ад нямецкай калоніі Лёвэндорф (ням.: Löwendorf) - літаральна "Сяло львоў", якая існавала тут у XVIII ст. (першая згадка пра калонію датуецца 1778 г.).

Забудова правіць

Забудова раёна даволі разнастайная: ад малапавярховай пачатку XX ст., баракі і малапавярховыя жылыя дамы 1950-х гг., шматпавярховыя дамы 1960-1980-х гг. (9 і 14 паверхаў), шматпавярховыя дамы 1990-2010-х гг. (4 і 10 паверхаў). У савецкі час раён засяляўся пераважна чыгуначнікамі.

Інфраструктура правіць

З іншымі часткамі Львова Лэвандзіўка спалучаецца вуліцамі Сяйва, Лэвандзіўскай і Курмановіча. Праз мікрараён праходзіць тралейбусны маршрут №32, а таксама маецца нямала аўтобусных маршрутаў - тут праходзяць гарадскі аўтобус №6Н (начны), маршрутныя таксі №11, 13, 17, 18, 20, 23, 34, 43, а таксама прыгарадныя маршруты №131 і 1001.

На Левандзіўцы функцыянуе 4 царквы: Пакрова Прасвятой Багародзіцы (ПЦУ), Ушэсця Гасподняга (УГКЦ), святых Андрэя і Ёсафата (УГКЦ) і Святога Духа (ПЦУ). Таксама тут размешчана Зала Царстваў Сведак Іеговы.

Гісторыя правіць

Ва ўсходняй частцы Левандзіўкі, на Яніўскіх луках у XIX ст. быў вялікі пляц для муштры аўстрыйскай арміі. У 1843 г. на ім адбыліся першыя ў Львове конныя перагоны. Іпадром праіснаваў на гэтым месцы больш за 40 гадоў і пазней быў перанесены на месца сучаснага аўтобуснага завода на вул. Стрыйскай. У 1912 г. на яго месцы стварылі першы львоўскі аэрадром. У 1920-х гг. яго вырашылі зачыніць, бо праз забудову, якая атачала яго, ён не меў магчымасці для развіцця. У 1929 г. аэрадром перанеслі на Скныліў, але памяць аб ім засталася ў назвах вуліц раёна: Паветраная, Пілотаў, Прапелерная, Маторная, Планерная, Ангарна. У 1931 г. Лэвандзіўка ўвайшла ў межы Львова. У наступным дзесяцігоддзі з'явіўся план забудовы былога аэрадрома, але яго рэалізацыя пачалася толькі ў 1950-х гг.

У 1923 г. на вул. Паветранай збудавалі царкву Св. Андрэя. Пасля паблізу скрыжавання сучасных вуліц Сяйва, Шырокай і Лэвандзіўскай па праекце польскага архітэктара Генрыка Зарэмбы пабудавалі драўляны касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі, а побач з ім - Народны дом таварыства "Прасвіта". У 1946 г. касцёл ператварылі ў праваслаўную царкву Пакрова Прасвятой Багародзіцы, якую разабралі ў 1960 г.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны на Лэвандзіўцы пачалі ўзводзіць дамы, але ў асноўным барачнага тыпу. У 1950-1980-х гг. раён актыўна забудоўваўся жыллём, перш за ўсё, для чыгуначнікаў. У 1950-х гг. пачалася забудова раёна аднапавярховымі з мансардамі і двухпавярховымі блакіраванымі дамамі на дзве кватэры, выкананымі па праектах архітэктараў Г. Швецкага-Вінецкага, М. Вендзіловіча і Л. Цімчанка, якія лічыліся аднымі з лепшых і самых камфортных ў Львове. Дамы мелі плоскі дах, вуглавыя закругленыя балконы. Нізкая якасць матэрыялаў і будаўніцтва і наступныя перабудовы ў значнай ступені сказілі задуму архітэктараў. У 1950 г. у мікрараёне таксама быў закладзены парк, у якім спалучаюцца рэгулярнае і ландшафтнае планаванне.

У 1960-х гг. пачалася шматпавярховая забудова па тыпавых праектах. У 1976 г. мікрараён афіцыйна назвалі «пасёлак Жоўтнэвы (г.зн. Акцябрскі)». У 1989 г. на Лэвандзіўку была пракладзена тралейбусная лінія, адкрыццё якой адбылося 20 ліпеня 1989 г.

21 верасня 1991 г. на месцы разабранай у савецкі час царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы адбылася закладка першага каменя пад новую праваслаўную царкву з той жа назвай, якая была пабудавана ў 1996 г. У 1993-2001 гг. на вул. Шырокай пабудавалі грэка-каталіцкую царкву Ушэсця Гасподняга.

Зноскі