Любань (Акцябрскі раён)

аграгарадок у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Лю́бань[2] (трансліт.: Liubań, руск.: Любань) — аграгарадок у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Любанскага сельсавета.

Аграгарадок
Любань
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
0,9301 км²
Колькасць двароў
158
Насельніцтва
394[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2357
Паштовы індэкс
247305
Аўтамабільны код
3
Любань на карце Беларусі ±
Любань (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Любань (Акцябрскі раён)
Любань (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Любань (Акцябрскі раён)

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

За 23 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 227 км ад Гомеля, 23 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя правіць

Планіроўка складаецца з трох прамалінейных, паралельных паміж сабой вуліц мерыдыянальнай арыентацыі, да якіх на поўначы далучаецца просталінейная шыротная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1986 годзе пабудавана 50 мураваных хат, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС месцаў. Цэнтр сельскагаспадарчага ААТ «Бумажкова-Агра», малочнатаварная ферма, машынна-трактарны двор, зернесушыльны комплекс, 2 зернепляцоўкі. Лясніцтва, сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом народнай творчасці, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, комплексны прыёмны пункт, крама[3].

Гісторыя правіць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVII стагоддзя як паселішча ў Мінскім ваяводстве Вялікага княства Літоўскага. У XVIII стагоддзі ва ўладанні Крыштаповічаў. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. У 1797 годзе Крыштаповіч здаў вёску ў арэнду шляхціцу М. С. Чапскаму. У XIX стагоддзі ў складзе маёнтка Любань, што належаў памешчыку Ваньковічу. На 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Любанскага сельсавета Парыцкага, з 28 чэрвеня 1939 года Акцябрскага, з 25 снежня 1962 года Светлагорскага, з 30 ліпеня 1966 года — адноўленага Акцябрскага раёнаў. Да 26 ліпеня 1930 года — у складзе Бабруйскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай абласцей. У 1930 годзе створаны калгас, працавалі цагельня, паравы млын, пільня, гамарня, сталярная майстэрня, цыркулярка.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны партызаны разграмілі ў вёсцы апорны пункт нямецкіх акупантаў. У красавіку 1942 года карнікі спалілі 5 двароў, забілі 85 жыхароў. У канцы 1943 года, калі савецкія войскі ўступілі ў Акцябрскую партызанскую зону, побач з вёскамі Майсееўка, Гадуні і Любань з 28 лістапада да 21 снежня існаваў прарыў у абароне нямецкіх войскаў шырынёй каля 10 км, вядомы як «Рудабельскія вароты». У баях каля вёскі і наваколлях у 1943-44 гадах загінулі 1100 салдат 28-й арміі і 7 партызан (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). Сярод пахаваных Героі Савецкага Саюза С. Дз. Ро́ман і В. М. Сідзельнікаў. Пры прарыве варожай абароны каля вёскі вызначыўся батальён на чале з маёрам П. С. Жукавым (удастоены звання Героя Савецкага Саюза). 71 жыхар загінуў на фронце.

Да Вялікай Айчыннай вайны ў склад Любанскага сельсавета ўваходзіла вёска Зімча, знішчаная нямецкімі акупантамі і не адноўленая.

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2011 год — 158 гаспадарак, 394 жыхары.

Дынаміка правіць

  • 1795 год — 13 двароў, 65 жыхароў.
  • 1897 год — 48 двароў, 347 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 50 двароў, 408 жыхароў.
  • 1917 год — 420 жыхароў.
  • 1940 год — 148 двароў, 582 жыхары.
  • 1959 год — 489 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 190 гаспадарак, 507 жыхароў.
  • 1999 год — 189 двароў, 480 жыхароў[4].
  • 2004 год — 165 гаспадарак, 390 жыхароў.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Люба́нь
  3. Аграгарадок Любань Архівавана 28 кастрычніка 2011.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 394. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 14. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)

Спасылкі правіць