Люблынэць (Валынская вобласць)

Люблінец ці Люблынэць[1] (укр.: Люблинець) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ковельскім раёне Валынскай вобласці Украіны.

Пасёлак гарадскога тыпу
Люблынэць
укр.: Люблинець
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
ПГТ з
Насельніцтва
4600 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3352
Паштовы індэкс
45034
КААТУУ
0722155700
Люблынэць на карце Украіны ±
Люблынэць (Валынская вобласць) (Украіна)
Люблынэць (Валынская вобласць)
Люблынэць (Валынская вобласць) (Валынская вобласць)
Люблынэць (Валынская вобласць)

Геаграфія правіць

Населены пункт Люблінец размешчаны на поўдні Валынскага Палесся. Адлегласць да раённага цэнтра (г. Ковель) аўтамабільным шляхам і чыгункай — 11 км. У мястэчку ёсць чыгуначная станцыя Люблінец-Валынскі (11 км да Ковеля), праз якую праходзіць чыгуначнае спалучэнне са станцыі Ковель да станцыі Львоў. Ад мястэчка да аўтамабільнай міжнароднай магістралі Кіеў — Ковель — Люблін — 3 км.

Гісторыя правіць

Назва мястэчка паходзіць ад назвы шляху, які праходзіў паблізу хутароў і вёў да Любліна. 22 снежня 1986 года вёска Люблінец атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу.

У 2005 годзе ў мястэчку ўтварылася Свята-Панцеляймонаўская парафія, першыя служэнні праходзілі ў капліцы-пакой амбулаторыі, затым у вагончыку ў полі. У пачатку 2009 г. пабудавалі і асвяцілі капліцу, тады ж здзейснены чын заснавання новага храма і ўсталяванне на храме крыжа. 18 кастрычніка 2015 года ў Люблінцы адбылося асвячэнне царквы св. Панцеляймона, літургію ўзначаліў біскуп Уладзімір-Валынскі Матфей. У 2016 годзе мястэчка ўвайшло ў новаствораную Люблінецкую пасялковаю аб’яднаную тэрытарыяльную грамаду.

Зноскі