Любоў Ціханаўна Мазоль
Любоў Ціханаўна Мазоль (27 лістапада 1923, в. Аснежыцы, Пінскі павет, Палескае ваяводства — 31 студзеня 2007, Пінскі раён) — беларускі жывёлавод, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Любоў Ціханаўна Мазоль | |
---|---|
Род дзейнасці | даярка |
Дата нараджэння | 27 лістапада 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 студзеня 2007 (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія правіць
З 1948 года працавала паляводам, звеннявой па вырошчванні лёну, свінаркай, з 1955 года па 1978 год даяркай калгасу «Аснежыцкі».
Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР у 1971—1975 гадах.
Узнагароды правіць
Герой Сацыялістычнай працы (1971). Узнагароджана ордэнам Леніна (1971), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958), урадавымі ўзнагародамі. У 2006 годзе за асаблівыя заслугі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці Пінскага раёна прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна».