Любоў насамрэч

брытанскі фільм 2003 года ў жанры калядных апавяданняў

«Любо́ў насамрэ́ч» (англ.: Love Actually) ― брытанскі фільм у жанры калядных апавяданняў, рэжысёрскі дэбют сцэнарыста Рычарда Кёрціса. Прэм’ера фільма ў ЗША адбылася 14 лістапада 2003 года, а ў Вялікабрытаніі — 21 лістапада.

Любоў насамрэчM:
англ.: Love Actually
Жанр рамантычная камедыя[d], калядны фільм[d] і трагікамедыя
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Working Title Films[d][4], DNA Films[d][4], Universal Studios і StudioCanal[d]
Працягласць 135 хв.
Бюджэт 40 000 000 $[5]
Зборы 246 942 017 $[5]
Краіна
Мова англійская
Год 6 лістапада 2003[1]
IMDb ID 0314331
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На беларускую мову агучана ў 2005 годзе творчым аб’яднаннем Беларускі гальфстрым.[6]

Сюжэт правіць

Нашае жыццё прасякнутае любоўю. Гэтае светлае пачуццё трымае разам мільярды людзей. Стасункі паміж бацькамі і дзецьмі, шчырае бескарыслівае сяброўства, юнацкае авантурнае захапленне і непераможная шлюбная вернасць… Напярэдадні Калядаў халасты прэм’ер-міністр закахаўся ў сваю сакратарку; айчым нарэшце знаходзіць агульную мову з сынам на глебе юнацкага кахання да дзяўчыны са школы; пісьменнік, паранены здрадай, едзе ў Францыю і ў возеры сустракае сваю любоў; шэраговая супрацоўніца звычайнай фірмы не можа прызнацца ў каханні да свайго калегі; у той час бос гэтай фірмы паддаецца спакусам сваёй сакратаркі, губляючы шлюб; малады хлопец, моцна закаханы ў дзяўчыну свайго найлепшага сябра, губляе розум пасля іх вяселля; ну і рокер, які напрыканцы жыцця ўсведамляе, што нікога ніколі не любіў, апроч свайго тоўстага менеджара. Усе гэтыя пачуццёвыя лініі сплятаюцца і дасягаюць апагею ў калядны вечар.

У ролях правіць

Акцёр Роля
Алан Рыкман Гары Гары
Эма Томпсан Карэн Карэн
Х’ю Грант Дэвід, прэм'ер-міністр Дэвід, прэм'ер-міністр
Кіра Найтлі Джульет Джульет
Колін Фёрт Джэймі Джэймі
Сіена Гілоры дзяўчына Джэймі дзяўчына Джэймі
Люсія Моніш Аўрэлія Аўрэлія
Ліям Нісан Даніэль Даніэль
Томас Бродзі-Сангстэр Сэм Сэм
Біл Найі Білі Мэк Білі Мэк
Грэгар Фішэр Джо Джо
Марціна Мак-Катчэн Наталі Наталі
Чыветэль Эджыафор Пітэр Пітэр
Эндру Лінкальн Марк Марк
Лора Ліні Сара Сара
Радрыга Сантора Карл Карл
Хайке Макач Міа Міа
Марцін Фрымен Джон Джон
Джаана Пэйдж Джудзі Джудзі
Крыс Маршал Колін Колін
Абдул Сэліс Тоні Тоні
Білі Боб Торнтан прэзідэнт ЗША прэзідэнт ЗША

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990.
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о europeanfilmawards.eu Праверана 2 жніўня 2021.
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  4. а б https://web.archive.org/web/20180212083812/https://www.europeanfilmacademy.org/2004.120.0.html Праверана 21 сакавіка 2020.
  5. а б http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=loveactually.htm
  6. Свабода, Радыё. “Беларускі Гальфстрым” – кіно па-беларуску (абноўлены) . Радыё Свабода (11 снежня 2007). Праверана 6 лютага 2024.

Спасылкі правіць