Людміла Аляксандраўна Арцёменка

Людміла Аляксандраўна Арцёменка (нар. 9 студзеня 1955, Віцебск, Беларусь) — беларускі палітык.

Людміла Аляксандраўна Арцёменка
Нараджэнне 9 студзеня 1955(1955-01-09) (69 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут, настаўнік пачатковых класаў, рускай мовы і літаратуры. Працавала настаўнікам пачатковых класаў Добрынскай васьмігадовай школы Віцебскага раёна, метадыстам, інспектарам аддзела адукацыі Віцебскага райвыканкама, адказным сакратаром Віцебскай раённай арганізацыі таварыства «Веды», дырэктарам Кіраўскай сярэдняй школы Віцебскага раёна.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік народнай асветы Рэспублікі Беларусь».[2].

Зноскі