Людміла Сяргееўна Іванова
Людміла Сяргееўна Іванова (нар. 23 ліпеня 1947, Мінск) — беларускі гісторык-медыявіст, архівіст, палеограф. Спецыяліст па гісторыі рэфармацыйнага руху ў Беларусі (другая палова XVI — першая палова XVII стагоддзяў). Кандыдат гістарычных навук (2008)[1].
Людміла Сяргееўна Іванова | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 ліпеня 1947 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, архівістка, палеограф |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2008) |
Альма-матар |
|
Біяграфія правіць
Нарадзілася 23 ліпеня 1947 года ў Мінску. Скончыла ў 1971 годзе гістарычны факультэт БДУ[1].
У 1969—1975 гадах навуковы рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». У 1976—2007 гадах навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў Інстытута гісторыі АН БССР. З 2007 года вядучы палеограф, галоўны архівіст, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытных актаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі[1].
Навуковая дзейнасць правіць
Напрамкі даследаванняў: гісторыя Рэфармацыі, царкоўна-рэлігійныя уніі, міжканфесійныя адносіны, культурныя працэсы, кнігадрукаванне і міжнародныя культурныя сувязі Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях, картаграфаванне кальвінісцкіх збораў Вялікага Княства Літоўскага, актавыя кнігі XVII стагоддзя[1].
Бібліяграфія правіць
- Еўрапейскае аблічча і рэгіянальныя асаблівасці рэфармацыі на Беларусі (другая пал. XVI — сяр. XVII ст.). Мінск, 1998.
- Удзел у калектыўных працах
- Гістарычны атлас Беларусі. Мінск, 2020.
- Евангельскія хрысціяне ў Беларусі: пяць стагоддзяў гісторыі (1517—2017 гг.). Мінск, 2019.
- Рэлігійнае жыццё ў Вялікім Княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім у XVI—XVIII стагоддзях: у коле мясцовых спраў і праблем: зборнік навуковых артыкулаў. Мінск, 2019.
- Мікалай Радзівіл Чорны (1515—1565 гг.): палітык, дыпламат, мецэнат: зборнік навуковых прац [да 500-годдзя Мікалая Радзівіла Чорнага]: матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, Нясвіж, 28-29 мая 2015 г. Нясвіж, 2016 (Studia Nesvisiensia).
- Вялікі гістарычны атлас Беларусі: у 4 т. Т. 2. Мінск, 2013; 2018; 2020.
- Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Мінск, 2008; Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII стст.). Мінск, 2007.
- Гістарычны атлас Беларусі. Варшава: Мінск, 2008.
- Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. Ч. 1. Мінск, 1994.
Заўвагі правіць
- ↑ а б в г Марозаў 2022.
Літаратура правіць
- ІВАНОВА Людміла Сяргееўна // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.