Людміла Яфімаўна Ціханава
Людміла Яфімаўна Ціханава (нар. 9 мая 1939, в. Цярпенне, Мэлітопальскі раён, Запарожская вобласць, УССР) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне эканомікі народанасельніцтва і дэмаграфіі. Доктар эканамічных навук (2003), прафесар (2006).
Людміла Яфімаўна Ціханава | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 мая 1939 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук (2003) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Біяграфія правіць
Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Эканоміка прамысловасці», 1962).
Працавала ў Навукова-даследчым эканамічным інстытуце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (1989—2002, загадчык аддзела дэмаграфічнай палітыкі, занятасці і рынку працы), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2002, эканамічны факультэт, кафедра міжнароднага менеджменту, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: эканоміка народанасельніцтва; менеджмент; кіраванне персаналам; эканоміка і арганізацыя працы.
Бібліяграфія правіць
- Государственное регулирование демографических процессов в Республике Беларусь : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.05 : защищена 24.10.2002 : утверждена 30.04.2003 / Тихонова Людмила Ефимовна. — Москва, 2002.
- Демография Беларуси : учебное пособие для студентов экономических, социологических и географических спациальностей учреждений, обеспечивающих получение высшего образования / Л. Е. Тихонова. — Минск, 2004.
- Регулирование демографических процессов в Беларуси / Л. Е. Тихонова. — Минск, 2002.
Зноскі