Люсьен Феўр (фр.: Lucien Febvre; 22 ліпеня 1878, г. Нансі, Францыя27 верасня 1956) — французскі гісторык. Разам з Маркам Блокам заснаваў школу «Аналаў».

Люсьен Феўр
фр.: Lucien Febvre
Дата нараджэння 22 ліпеня 1878(1878-07-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 верасня 1956(1956-09-11) (78 гадоў) ці 26 верасня 1956(1956-09-26)[3] (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, прафесар
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Henri Brunschwig[d]
Член у
Узнагароды
Ваенны крыж 1914—1918 гадоў камандор ордэна Ганаровага Легіёна афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна кавалер ордэна Ганаровага Легіёна Croix de guerre
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыў Вышэйшую Нармальную школу ў Парыжы. У 1911 абараніў працу пра Філіпа ІІ і атрымаў пасаду ва ўніверсітэце Дыжона. Прыняў удзел у Першай сусветнай вайне, пасля заканчэння якой у 1919 годзе працаваў ва універсітэце Страсбурга. З 1933 працуе ў Калеж дэ Франс. Разам з М. Блокам заснаваў ў 1929 часопіс «Annales d’Histoire Economique et Sociale» («Аналы эканамічнай і сацыяльнай гісторыі») і кірунак у гістарыяграфіі — школу «Аналаў». 3 1935 кіраваў выданнем «Французскай энцыклапедыі». 3 1948 узначальваў у Практычнай школе вышэйшых ведаў секцыю эканамічных і сацыяльных навук. Член Акадэміі маральных і палітычных навук (1951).

Светапогляд, навуковая дзейнасць правіць

У межах гістарычнай школы «Аналаў» Люсьен Феўр асабліва распрацоўваў паняцце «outillage mental» (духоўная зброя). Сваю мэту бачыў у кантэкстуалізацыі т.зв. высокай культуры і яе мысляроў з дапамогаю блізкіх да гісторыі лінгвістыкі і этналогіі. Гэта інтэрдысцыплінарнае пашырэнне гістарыяграфічнай базы дапамагло ажыццявіць аналіз з дапамогаю новых для гісторыі метадаў.

Важнейшыя працы: «Лёс Марціна Лютэра» (1928), «Арыген і Дэпэр’е, ці загадка «Кімвала свету”» (1942), «Вакол гептамерона, каханне святое і каханне мірское» (1944), «Праблема нявер’я ў XVI ст.: рэлігія Рабле» (1942)

Лічыў, што шлях да пазнання гісторыі ляжыць праз усебаковае асэнсаванне пэўнага грамадства, у т.л. яго геаграфіі, аграрных адносін, гандлю, рэлігіі, культуры, гістарычнай псіхалогіі і інш. Напісаў працы па метадалогіі гісторыі, праблемах эпохі Адраджэння і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Les traditions sociales dans les pays de France, Editions de la Nouvelle France, 1943.
  • Histoire des populations françaises et de leurs attitudes devant la vie depuis le XVIIIe siècle, Self, 1948.
  • Attitudes devant la vie et devant la mort du XVIIe au XIXe siècle, quelques aspects de leurs variations, INED, 1949.
  • Sur les origines de la contraception en France, Extrait de Population. No 3, juillet-septembre 1953, pp 465-472.
  • Le Temps de l'histoire, Éditions du Rocher, 1954.
  • Deux contributions à l'histoire des pratiques contraceptives, Extrait de Population. N ̊ 4, octobre-décembre 1954, pp 683-698.
  • L'enfant et la vie familiale sous l'Ancien régime, Plon, 1960.
  • Essais sur l'histoire de la mort en Occident : du Moyen Âge à nos jours, Seuil, 1975.
  • L'Homme devant la mort, Seuil, 1977.
  • Un Historien du dimanche (en collaboration avec Michel Winock), Seuil, 1980.
  • Images de l'homme devant la mort, Seuil, 1983.
  • Histoire de la vie privée, (dir. avec Georges Duby), 5 tomes: I. De l'Empire romain à l'an mil; II. De l'Europe féodale à la Renaissance; III. De la Renaissance aux Lumières; IV. De la Révolution à la Grande guerre; V. De la Première Guerre mondiale à nos jours, Seuil, 1985-1986-1987.
  • Essais de mémoire : 1943-1983, Seuil, 1993.
  • Le présent quotidien, 1955-1966 (Recueil de textes parus dans La Nation française entre 1955 et 1966), Seuil, 1997.
  • Histoire de la vie privée, (dir. avec Georges Duby), le Grand livre du mois, 2001.

Зноскі

  1. Lucien Paul Victor Febvre // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lucien Paul Victor Febvre // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  6. list of professors at Collège de France

Літаратура правіць

  • Феўр // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.