Лядзецкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Лядзецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Лядзец.

Лядзецкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Столінскі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Лядзец
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 849
Лядзецкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці[1]. Пасля скасавання раёна 19 студзеня 1961 года сельсавет далучаны да Столінскага раёна[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[3].

Склад правіць

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2470 чалавек[4], з іх 98,4 % — беларусы, 1,0 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 1849 чалавек[6].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 191. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 425. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 34. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.