Ляскавіцкі сельсавет (Акцябрскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Ля́скавіцкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Ляскавічы.

Ляскавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Акцябрскі раён
Уключае 3 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Ляскавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 27 снежня 2022
Насельніцтва (2019) 524
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Глускім раёне Палескай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе новаўтворанага Акцябрскага раёна Палескай вобласці, цэнтр — вёска Забалацце, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Светлагорскага раёна. 17 лістапада 1980 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Забалацце ў Ляскавічы[1]. 25 мая 1989 года ў склад Парэцкага сельсавета перададзена вёска Харомцы[2]. 27 снежня 2022 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Парэцкага сельсавета[3].

Склад правіць

На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 6 населеных пунктаў[4]. У склад Ляскавіцкага сельсавета да 1998 года ўваходзіла вёска Заверхлессе (у наш час не існуе).

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 населеныя пункты: вёскі Альбінск, Забалацце і Ляскавічы.

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета аводле перапісу 2009 года складала 699 чалавек[5], з іх 97,9 % — беларусы, 1,3 % — рускія, 0,8 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 524 чалавекі[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 мая 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 424 Об изменении административно-территориального устройства Октябрьского района Гомельской области
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 94. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць