Лясны неаліт — лакальная разнавіднасць неаліту, характэрная для лясной зоны Усходняй Еўропы. Адрозніваецца кансерватызмам, захаваннем «перажытачных» рысаў мезаліту[1] і адсутнасцю «бурных» формаў неалітычнай рэвалюцыі, характэрных для стэпавага ці класічнага неаліту (пераходу да вытворчых формаў гаспадаркі, з'яўленне пісьменнасці і протагарадоў). У лясным неаліце захоўваецца вядучая роля палявання і рыбалоўства, а таксама выкарыстанне каменных прылад працы, аднак з'яўляецца кераміка і аселыя паселішчы рыбаловаў, якія складаюцца з зямлянак.

Прыклады ляснога неаліту правіць

Зноскі

Спасылкі правіць