Ліга Ставак — расійская букмекерская кампанія, заснаваная ў 2008 годзе. Дзейнасць кампаніі накіравана на развіццё букмекерскага бізнесу ў Расіі, падтрымку нацыянальнага спорту і стварэнне новай сферы спартыўных забаў.

Ліга Ставак
Тып прыватная кампанія[d]
Заснаванне 11 жніўня 2008
Заснавальнікі Алег Жураўскі, Юры Красоўскі
Размяшчэнне
Сайт ligastavok.ru

Гісторыя правіць

Гісторыя «Лігі Ставак» неаддзельная ад біяграфіі яе заснавальніка Алега Жураўскага (1969—2017)[1], які прысвяціў значную частку сваёй прафесійнай дзейнасці фармаванню культуры букмекерства ў Расіі.[2]

После смерти Журавского издания отмечали его определяющее влияние на развитие букмекерской отрасли в России.[3]

У 2008 годзе Жураўскі разам са сваім сябрам і бізнэс-партнёрам Юрыем Красоўскім заснавалі «Першую міжнародную букмекерскую кампанію», якая разгарнула сваю дзейнасць пад брэндам «Ліга Ставок».

З 2017 года Красоўскі з’яўляецца Прэзідэнтам БК «Ліга Ставок» і кіраўніком першай самарэгулявальнай арганізацыі букмекераў Расіі.[4][5]

Дзейнасць правіць

Стаўкі правіць

БК «Ліга Ставок» прымае стаўкі на вынікі спартыўных спаборніцтваў. Раней апроч традыцыйных ставак на вынікі «Еўрабачання», прэміі Оскар, «Залатога глобуса», Канскага кінафестывалю[6], кампанія прымала заклад і на адзінкавыя падзеі. Напрыклад, у 2011 годзе прадметам спрэчкі стала пахаванне цела Уладзіміра Леніна, што выклікала бурную незадаволенасць Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі[7].У 2016 годзе кампанія прапаноўвала стаўкі на перамогу Дональда Трампа[8], у 2018 — заклад на добраахвотны выхад з прэзідэнцкай гонкі тэлевядучай Ксеніі Сабчак[9]. У 2017 годзе «Ліга Ставок» прымала стаўкі на рэп-батл Аксімірона і Дызастэра, а ў 2018 — на атрыманне Аксіміронам літаратурнай прэміі Аляксандра Пяцігорскага[10].

У 2017 годзе «Ліга Ставок» выплаціла найбуйнейшы выйгрыш у гісторыі букмекерскага бізнэсу ў Расіі[11]. Рэкардсменам стаў жыхар Сібіры, які паставіў 213 тысяч рублёў на 12 матчаў і выйграў у кожным выпадку. Кампанія выплаціла яму 28,76 мільёна рублёў, у тым ліку каля 4 мільёнаў падатковых адлічэнняў.

У Туркменістане і Манголіі ўваходзіць у топ-5 букмекерскіх кампаній[12][13]

Крытыка правіць

Улетку 2019 года некалькі гульцоў, якія звярнуліся на РенТВ, абвінавацілі «Лігу Ставак» у наўмысным стварэнні ўмоў, у тым ліку ў частцы ўласных працэдур прыёму ставак, накіраваных на тое, каб гульцы не маглі атрымліваць буйныя выйгрышы[14]. Па сцвярджэнні выдання, у правілы прадастаўлення паслуг кампаніі таксама ўнесены пункт, які дазваляе пералічваць суму выйгрышу заднім лікам па меркаванні букмекерскай кампаніі[15].

Узнагароды правіць

  • Лаўрэат нацыянальнай прэміі «Спорт і Расія» ў наступных намінацыях[16]:
  • Найлепшая кампанія па прасоўванні брэнда з удзелам зоркі спорту (2016)
  • Найлепшая PR-кампанія па папулярызацыі расійскага футбола (2017)
  • Найлепшая букмекерская кампанія (2018)
  • Найлепшы спонсарскі праект футбольных спаборніцтваў
  • Лаўрэат Прэміі Рунэту ў намінацыі «Найлепшы анлайн-сэрвіс у сферы спартыўных забавак» (2016 год)
  • Найлепшая букмекерская кампанія па версіі «Марка № 1 у Расіі» ў намінацыі «Стаўкі на спорт» (2017).
  • Лаўрэат прэміі BR AWARDS 2019[17]
  • Гран-пры «Абсалютна найлепшы букмекер»[18]
  • Найлепшая мабільная праграма[19]
  • Лаўрэат прэміі BR AWARDS 2020[20]
  • Гран-пры «Найлепшы букмекер года»
  • Найлепшая праграма года; Найлепшая падтрымка спорту
  • Найлепшая мабільная праграма ў Прэміі Рунэту (2019).

Зноскі

  1. https://www.sovsport.ru/betting/966523-stavki-sdelany-umer-oleg-zhuravskij-chelovek-kotoryj-izmenil-vse
  2. https://versia.ru/kak-lobbisty-virtualnyx-kazino-podstavlyayut-prezidenta
  3. https://www.sovsport.ru/betting/966523-stavki-sdelany-umer-oleg-zhuravskij-chelovek-kotoryj-izmenil-vse
  4. https://www.championat.com/bets/news-2757028-na-dolzhnost-prezidenta-pervoj-sro-naznachen-jurij-krasovskij.html
  5. https://bookmakersunion.ru/personalities/
  6. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2022. Праверана 17 лютага 2022.
  7. https://www.kommersant.ru/doc/1827104
  8. https://www.the-village.ru/city/situation/250039-trump
  9. https://www.vedomosti.ru/opinion/articles/2018/02/13/750751-iz-politiki-uhodit-azart
  10. https://www.vedomosti.ru/business/articles/2017/10/24/739114-bukmekeri-rep-batli
  11. https://finance.rambler.ru/other/38641884-bk-liga-stavok-zhitel-sibiri-v-etom-godu-vyigral-29-millionov/
  12. https://stavkawin.com/%D0%B0%D0%B7%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%BD%D1%8B%D0%B5-%D0%B8%D0%B3%D1%80%D1%8B-%D0%B2-%D1%82%D1%83%D1%80%D0%BA%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%B5/
  13. https://stavkawin.com/%D0%B8%D0%B3%D0%BE%D1%80%D0%BD%D1%8B%D0%B9-%D0%B1%D0%B8%D0%B7%D0%BD%D0%B5%D1%81-%D0%B2-%D0%BC%D0%BE%D0%BD%D0%B3%D0%BE%D0%BB%D0%B8%D0%B8/
  14. https://ren.tv/news/v-rossii/444433-igroki-obvinili-bukmekerskuiu-kontoru-liga-stavok-v-makhinatsiiakh
  15. https://ren.tv/news/v-rossii/448321-klienty-ligi-stavok-raskryli-kak-bukmekery-lishaiut-ikh-vyigrysha
  16. https://www.championat.com/bets/news-3423277-bk-liga-stavok-stala-trjohkratnym-laureatom-premii-sport-i-rossija.html
  17. http://millionaire.ru/%d1%81%d0%b2%d0%b5%d1%82%d1%81%d0%ba%d0%b0%d1%8f-%d1%85%d1%80%d0%be%d0%bd%d0%b8%d0%ba%d0%b0/%d0%bf%d0%b5%d1%80%d0%b2%d0%b0%d1%8f-%d1%80%d0%be%d1%81%d1%81%d0%b8%d0%b9%d1%81%d0%ba%d0%b0%d1%8f-%d0%bf%d1%80%d0%b5%d0%bc%d0%b8%d1%8f-br-awards-2019/ Архівавана 7 сакавіка 2019.
  18. http://prostoprosport.ru/news/liga-stavok-pobedila-v-nominacii-absolutno-luchshii-bukmeker-2018-goda(недаступная спасылка)
  19. https://premierliga.ru/news/rfpl/news_23190.html
  20. https://bookmaker-ratings.com.ua/ru/brawards-2020/?r=0.7517213347091789