Лідзія Іванаўна Асіюк

Лідзія Іванаўна Асіюк (22 лютага 1920, в Барысы, Польская Рэспубліка — 27 снежня 1984, в. Барысы, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларуская даярка. Герой Сацыялістычнай Працы (1958). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР і Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Маці Галіны Скакун, Героя Сацыялістычнай Працы.

Лідзія Іванаўна Асіюк
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 22 лютага 1920(1920-02-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 1984(1984-12-27) (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Галіна Фёдараўна Скакун
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна
залаты медаль ВДНГ залаты медаль ВДНГ залаты медаль ВДНГ залаты медаль ВДНГ залаты медаль ВДНГ

Біяграфія правіць

Працавала да вайны і адразу пасля яе ў агародніцкай брыгадзе, а потым — даяркай у мясцовым калгасе імя Жданава Брэсцкага раёна, цэнтрам якога і была вёска Барысы.

Пачынаючы з 1950 года і прыкладна па 1975 год ёй удавалася атрымліваць вельмі высокія надоі малака. Калі ў 1955-м яна надойвала па 4619 кг малака ад кожнай з 12 кароў у групе, у 1966 годзе гэты паказчык вырас да 7659 кг (тады ў яе было 10 кароў), у 1967 — 7929 кг (10 кароў).

Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 7-га і 8-га скліканняў і дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 7-га і 8-га скліканняў.

Узнагароды правіць

18 студзеня 1958 года была ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы за выдатныя дасягненні ў развіцці жывёлагадоўлі. Штогод удзельнічала ва Усесаюзнай выстаўцы ВДНГ, па выніках якіх атрымлівала ў падарункі адрэзы на сукенкі, дываны і аўтамабіль «Масквіч».

Зноскі

Літаратура правіць

  • Як я вырасціла высокапрадуктыўных кароў / Л. І. Асіюк. — Мінск, 1958.
  • Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя. У 5 т. Т. 1. — Мінск, 1981.

Спасылкі правіць