Лідзія Ільінічна Сцяпанава

савецкі рэжысёр дакументальнага кіно

Лідзія Ільінічна Сцяпа́нава[2] (руск.: Степа́нова Лидия Ильинична; 10 (22) студзеня 1899 — 13 лістапада 1962) — савецкі рэжысёр дакуметальнага і навукова-папулярнага кіно. Лаўрэат Сталінскіх прэмій (1947, 1948, 1949, 1950, 1951). Член Саюза кінематаграфістаў СССР з 1957 года[3].

Лідзія Ільінічна Сцяпанава
Дата нараджэння 10 (22) студзеня 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лістапада 1962(1962-11-13) (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені Сталінская прэмія 3-й ступені
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
IMDb ID 0994431

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў горадзе Разань. Скончыла Разанскую Марыінскую жаночую гімназію і Вышэйшыя жаночыя агульнаадукацыйныя курсы імя П. Ф. Лесгафта ў Санкт-Пецярбургу[3]. У 1918—1922 гадах працавала ў Разані ў шэрагу ўстаноў[3]. У 1923 годзе пераехала ў Маскву, працавала на кінафабрыцы «Культкіно». З 1925 года памочнік рэжысёра, са снежня 1926 года — тэхнічны памочнік рэжысёра на здымках 2-х фільмаў пад кіраўніцтвам рэжысёра Я. М. Пасельскага на Маскоўскай аб’яднанай кінафабрыцы «Саўкіно», пазней працавала рэдактарам-мантажорам[3]. З 1928 гоода Л. І. Сцяпанава рэжысёр маскоўскіх кінафабрык — «Саўкіно», «Саюзкіно», «Саюзкінахронікі» (з 1944 года — Цэнтральная студыя дакументальных фільмаў). У час Вялікай Айчыннай вайны з 15 лістапада 1941 года па жнівень 1942 года знаходзілася ў эвакуацыі разам з кінастудыяй у горадзе Куйбышаў[3]. З 20 ліпеня па 31 жніўня 1943 года знаходзілася ў вайсковых частках Заходняга фронту, дзе праводзіла кіназдымкі (разам з кінааператарам і рэжысёрам Р. Б. Гікавым) для фільма «Арлоўская бітва»[3]. 10 лютага 1953 года звольненая са студыі разам з асноўнымі членамі здымачнай групы фільма «Па Краснадарскаму краю» па асабістым распараджэнні І. В. Сталіна[3]. Пасля яго смерці была прынята на кінастудыю «Маснавукфільм»[3].

Памерла Л. І. Сцяпанава 13 лістапада 1962 года. Пахавана на Новых Данскіх могілках у Маскве.

Творчасць правіць

Працы Л. І. Сцяпанавай адлюстроўвалі найважнейшыя падзеі ў жыцці СССР. У якасці рэжысёра акрамя кінастудыі ЦСДФ прымала ўдзел у здымках на «Масфільме», «Таджыкфільме», Куйбышаўскай студыі кінахронікі, Алма-Ацінскай студыі мастацкіх і хранікальных фільмаў, Ташкенцкай студыі мастацкіх і дакументальных фільмаў[3].

Узнагароды правіць

Узнагароджана двума ордэнамі Венгерскай Народнай Рэспублікі за фільм «Дэмакратычная Венгрыя»[3].

Зноскі правіць

  1. Степанова Лидия Ильинична // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. БелЭн 2002.
  3. а б в г д е ё ж з і Лидия Степанова // Музей ЦСДФ (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць