Лідзія Емяльянаўна Сіроткіна

работнік сельскай гаспадаркі

Лідзія Емяльянаўна Сіроткіна (нар. 19 мая 1932, в. Замошша, Сенненскага раёна, Віцебскай вобласці — 24 чэрвеня 2015, Мінск) — беларускі аграном, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1980—1985).

Лідзія Емяльянаўна Сіроткіна
Род дзейнасці аграном
Дата нараджэння 19 мая 1932(1932-05-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 чэрвеня 2015(2015-06-24) (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1957). Галоўны аграном калгаса «Першамайскі» Брагінскага раёна (1957—1960), кіраўнік аддзялення саўгаса «Старасельскі» Віцебскага раёна (1960—1961). 3 1961 года — галоўны аграном, сакратар парткама, намеснік старшыні калгаса імя Леніна (да 1977 года — калгас «Перамога»). У 1982—1995 гг. — старшыня калгаса імя Дзімітрава Талачынскага раёна.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы (1973) прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і продажы дзяржаве сельскагаспадарчых прадуктаў.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1974—1979), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, Віцебскага абласнога і Талачынскага раённага Саветаў народных дэпутатаў.

Памерла 24 чэрвеня 2015 года ў Мінску.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар кнігі «Тры ўраджаі ў год» (1974)[1].

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Сіроткіна Лідзія Емяльянаўна // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]; уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 2003. — С. 525.
  • Сироткина Лидия Емельяновна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 322.
  • Сироткина Лидия Емельяновна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 201.
  • Сироткина Лидия Емельяновна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 303.