Лідзія Лазараўна Заменгоф

Польская пісьменніца, перакладчыца, эсперантыстка, ахвяра Халакоста

Лідзія Лазараўна Заменгоф (эспер.: Lidja Zamenhof, польск.: Lidia Zamenhof, 1904 — восень 1942, ці жнівень 1944) — польская эсперантыстка, перакладчык, адвакат, грамадскі дзеяч, дачка Л. Л. Заменгофа.

Лідзія Лазараўна Заменгоф
польск.: Lidia Zamenhof
Род дзейнасці мовазнаўца, эсперантыст, перакладчыца, пісьменніца
Дата нараджэння 29 студзеня 1904(1904-01-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці жнівень 1942 (38 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне Бахаі[4]
Бацька Людвіг Лазар Заменгоф
Маці Клара Аляксандраўна Заменгоф
Альма-матар
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Лідзія Заменгоф нарадзілася ў Варшаве ў 1904 годзе, была малодшай дачкой заснавальніка эсперанта Л. Л. Заменгофа. Вывучыла эсперанта ва ўзросце 9 гадоў, і з 14 гадоў пачала перакладаць на эсперанта з польскай мовы, яе першыя публікацыі з’явіліся праз некалькі гадоў. Атрымаўшы юрыдычную адукацыю ў Варшаўскім ўніверсітэце ў 1925 годзе, яна цалкам прысвяціла сябе дзейнасці ў сферы эсперантызма і гамаранізма[5]. Пачынаючы з Венскага Сусветнага кангрэса эсперантыстаў 1924 яна прымала ўдзел ва ўсіх Сусветных кангрэсах да 1939 года (за выключэннем кангрэса ў 1938 годзе ў Англіі, бо ў гэты час яна знаходзілася ў ЗША). У 1925 годзе падчас 17-га Сусветнага кангрэса эсперантыстаў у Жэневе яна пазнаёмілася з верай Бахаі і з гэтага часу стала актыўным прыхільнікам гэтай рэлігіі[6]. Лідзія Заменгооф была сакратаром варшаўскага таварыства эсперантыстаў «Канкорда», працавала ў якасці інструктара выкладання эсперанта па метаду Чэха, аб’ехала шмат краін для прапаганды гэтага метада і самой мовы эсперанта. Сваю дзейнасць Лідзія Заменгоф вяла ў супрацоўніцтве з рознымі арганізацыямі эсперантыстаў — Міжнароднай студэнцкай лігай, Сусветнай асацыяцыяй эсперанта, а таксама з арганізацыямі прыхільнікаў веры Бахаі.

Супрацоўнічала са шмат якімі эсперанта-выданнямі. Вядомы яе пераклад на эсперанта рамана Quo vadis? Г. Сянкевіча, апублікавны ў 1933 годзе.

У 1937 годзе Лідзія Заменгоф пераехала ў ЗША, дзе доўгі час выкладала эсперанта, але ў снежні 1938 года іміграцыйная служба ЗША адмовілася працягнуць яе візу з-за незаконна «аплочваемай працы» па выкладанню эсперанта, і яна была вымушана вярнуцца ў Польшчу.

Пасля акупацыі Польшчы ў 1939 годзе яе дом у Варшаве апынуўся на тэрыторыі Варшаўскага гета. Лідзія бала арыштаваная па абвінавачванню ў тым, што яна вяла ў ЗША антынацыстскую прапаганду[7], але праз некалькі месяцаў была вызвалена. Яна здабывала ежу і лекі для арыштаваных а на прапапновы бегчы з краіны — адмаўлялася. У 1942 годзе яе зноў арыштавалі і адправілі ў лагер смерці ў Трэблінке, дзе яна загінула ў газавай камеры восенню 1942 года. Іншыя крыніцы паведамляюць, што яе растралялі ў жніўні 1944 года[8][9].

Ушанаванне памяці правіць

 
Сімвалічная магіла Лідзіі Заменгоф
  • Сімвалічная магіла (кенатаф) Лідзіі Заменгоф знаходзіцца на Яўрэйскіх могілкх Варшавы — мемарыльная таблічка на магіле яе маці, Клары Заменгоф, побач з такой жа таблічкай ў гонар яе сястры Соф’і, якая таксама загінула ў Трэблінке.
  • У 1933 годзе ў гонар Лідзіі Заменгоф назвалі адно з аддзяленняў дзіцячай клінікі доктара Заменгофа ў Беластоку, Польшча.
  • У 1995 годзе ў Мемарыяльным музеі Халакоста ў Вашынгтоне прайшоў вечар памяці Л. Заменгоф, дзе былі адзначаны намаганні эсперантыстаў па спасенню яўрэяў, якіх пераследвалі падчас Другой сусветнай вайны.
  • У 2004 годзе, да 100-годдзя з дня нараджэння Лідзіі Заменгоф была выдана кніга «Por ke la tagoj de la homaro estu pli lumaj», у якую увайшлі яе шматлікія публіцыстычныя артыкулы, рэцнзіі эсэ.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  4. Lidia Zamenhof
  5. Архіваваная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2010. Праверана 8 снежня 2011. Notes on the life of Lidia Zamenhof
  6. Smith, Peter (2000). "Zamenhof, Lidia". A concise encyclopedia of the Bahá'í Faith. Oxford: Oneworld Publications. p. 368. ISBN 1-85168-184-1.
  7. Heller, Wendy Lidia, The Life of Lidia Zamenhof Daughter of Esperanto, 1985, pp. 234—235
  8. Bahá'í Norge: Zamenhof Архівавана 9 жніўня 2006 года.
  9. zeoj(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2009. Праверана 26 мая 2012.