Лізавета Паўлаўна Герт

Лізавета Паўлаўна Герт (17 [29] красавіка 1891, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 6 лістапада 1975, Масква, СССР) — руская балерына і балетны педагог, адзін з вядучых педагогаў жаночага класічнага танца Расіі XX стагоддзя. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1951). Дачка танцоўшчыка Паўла Герта, жонка Самуіла Андрыянава.

Лізавета Паўлаўна Герт
Дата нараджэння 17 (29) красавіка 1891
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лістапада 1975(1975-11-06) (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Павел Андрэевіч Герт
Адукацыя
Прафесія балерына, балетны педагог
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў сям’і артыстаў балета Марыінскага тэатра П. А. Герта і А. В. Шапашнікавай. Адукацыю атрымала ў Пецярбургскім тэатральным вучылішчы. Выпускалася па класе Міхаіла Фокіна, пасля чаго ў 1908 годзе была прынята ў балетную трупу Марыінскага тэатра.

Строгае, высакароднае мастацтва балерыны сфарміравалася ў традыцыях класічнай школы Хрысціяна Іагансона, Марыуса Петыпа і яе бацькі, Паўла Герта. Пасля выканання партый феі Бэзу («Спячая прыгажуня»), Світанку («Капелія») і Ізабелы («Выпрабаванне Даміса»), у 1919 годзе Герт атрымала званне балерыны. Пік яе сольных выступленняў прыпадае на 1920-я гады, калі яна актыўна ўдзельнічала ў аднаўленні на савецкай сцэне лепшых дарэвалюцыйных спектакляў Марыінскага тэатра. Як балерына, выхаваная ў акадэмічных традыцыях класічнага танца, яна забяспечыла пераемнасць традыцый рускага балета ў рэвалюцыйную эпоху.

Пасля 20 гадоў выступленняў, у 1928 годзе, Лізавета Паўлаўна пакінула сцэну і цалкам прысвяціла сябе педагогіцы. Вяла клас удасканалення балерын у родным тэатры, у 1927—1934 гадах паралельна выкладала ў Ленінградскім харэаграфічным вучылішчы, у 1930—1932 гадах таксама была яго мастацкім кіраўніком.

У 1934 годзе пераехала ў Маскву, дзе з 1935 года пачала выкладаць у Маскоўскім харэаграфічным вучылішчы. У 19361937 гадах была яго мастацкім кіраўніком. Працу ў вучылішчы сумяшчала з выкладаннем у балетнай трупе Вялікага тэатра. Падчас вайны ў 1942—1945 гадах была ў эвакуацыі; у 1945 годзе вярнулася ў Маскву, з 1960 года выкладала толькі ў тэатры.

Сярод яе вучаніц А. Шэлест, М. Плісецкая, Р. Стручкова, В. Боўт, К. Максімава.

Памерла 6 лістапада 1975 года. Пахаваная на Увядзенскіх могілках (29 уч.).

Рэпертуар правіць

Вучаніцай выканала ролю Арміды ў «Ажыўленым габелене» (на музыку М. М. Чэрэпніна), пастаўленым М. Фокіным, і затым у яго ж балетах танчыла блізкія клаісчнаму стылю партыі: Арміда («Павільён Арміды» М. М. Чэрэпніна), Сільфіда («Шапеніяна[ru]» на музыку Ф. Шапена), Каламбіна («Карнавал» на музыку Р. Шумана).[1]

Сярод партый: Адэта — Адылія, Аўрора, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Раймонда («Раймонда[ru]» А. Глазунова), Нікія («Баядэрка[ru]» Л. Мінкуса), Пахіта («Пахіта[ru]» Э. Дэльдэвеза), Мірта («Жызэль[ru]» А. Адана); Аспічыя («Дачка фараона» Ц. Пуні), Смеральдзіна («Пульчынела» І. Ф. Стравінскага), Светлая сіла («Чырвоны віхор» У. М. Дзешавова) і іншыя.[1]

Зноскі

  1. а б Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.

Літаратура правіць