Ліквідацыя маскоўскай абшчыны Сведкаў Іеговы

Ліквідацыя маскоўскай абшчыны Сведкаў Іеговы адбыліся 26 сакавіка 2004 па рашэнню Галовінскага раённага суда г. Масква ў выніку грамадзянскіх судовых працэсаў, якія доўжыліся з верасня 1998 года па сакавік 2004 года. У чэрвені 2015 года пасля патрабавання ЕСПЧ была адноўлена юрыдычная рэгістрацыя маскоўскай мясцовай рэлігійнай арганізацыі Сведкаў Іеговы. А ў сакавіку 2017 г. забарона была дзейнасць усіх юрыдычных структур Сведкаў Іеговы ў Расіі, у тым ліку і ў Маскве.

Перадгісторыя працэса правіць

Абшчына Сведкаў Іеговы ў Маскве была зарэгістравана ў 1993 г. З 1995 па 1998 гг. арганізацыя «Камітэт па выратаванні моладзі ад таталітарных сект» падаваў скаргі на Сведкаў Іеговы Масквы па абвінавачванні ў распальванні нянавісці да традыцыйных рэлігій, шкодзе сем’ям і адмаўляленні ад пералівання крыві. Чатыры разы пракуратура адмаўляла ў ўзбудженні справы за адсутнасю складу злачынства. На пятай спробе пракуратура падала грамадзянскі іск ў Галовінскі раённы суд Масквы 20 красавіка 1998 г.

Працэс правіць

Слуханні па справе пачаліся ў верасні 1998 г. і цягнуліся некалькі год. 23 лютага 2001 г. суд пастанавіў, што няма ніякіх падстаў для ліквідацыі і забароны дзейнасці маскоўскай абшчыны Сведкаў Іеговы, бо абвінавачанні пракуратуры ў распальванні рэлігійнай варожасці, разбурэнні сем’яў, замаху на асобу, правы і свабоды грамадзян, а таксама ў скланенні да самагубства не былі даказаны[1][2]. Аднак гэта рашэнне было абскарджана ў касацыйным парадку ў Маскоўскім гарадзкім судзе, які 30 мая 2001 года адмяніў рашэнне Галовінскага суда і накіраваў справу на новы разгляд у той жа суд у новым складзе[3].

Новы працэс у Галовінскім судзе пачаўся 30 кастрычніка 2001 г., а 26 сакавіка 2004 г. суд вынес рашэнне аб забароне дзейнасці маскоўскай абшчыны сведкаў Іеговы і яе ліквідацыі.

Сведкі Іеговы абскардзілі рашэнне Галовінскага суда ў Маскоўскім гарадзкім судзе, аднак 16 чэрвеня 2004 году суд адмовіў у задавальненні скаргі і пакінуў рашэнне Галовінскага суда ў сіле[1]. Па словах адваката Сведкаў Іеговы, 25 жніўня 2004 года ў адміністрацыю прэзідэнта Расіі былі перададзеныя 315 тысяч подпісаў грамадзян Расіі, занепакоеных з нагоды вынесенага рашэння.

Аднаўленне рэгістрацыі абшчыны правіць

У 2010 годзе ЕСПЧ абавязаў Расію ліквідаваць парушэнні, аднавіўшы рэгістрацыю арганізацыі і кампенсаваўшы маральную шкоду. Спачатку ўрадам РФ была выплачана кампенсацыя, але рэгістрацыю абшчыны г. Масквы аднавілі толькі 27 мая 2015 г[4].

Каментарыі правіць

Па словах гісторыка Зоі Нокс, рашэнне Галовінскага суда было адобрана прадстаўнікамі традыцыйных рэлігій Расіі. Нокс таксама выказала меркаванне, што «судовы працэс па сутнасці быў звязаны з адрозненнямі паміж сведкамі Іеговы і Рускай праваслаўнай царквы і не быў звязаны з якімі-небудзь злачынствамі, якія прадугледжаны артыкулам 14 закона 1997 года»[5].

Забарону Маскоўскай абшчыны ўхвалілі кіраўнік Цэнтральнага духоўнага ўпраўлення мусульман Расіі Талгат Таджуддзін і кіраўнік Федэрацыі яўрэйскіх абшчын Расеі Берл Лазар, а таксама прадстаўнікі Рускай праваслаўнай царквы[6].

У падрыхтаваным для інфармацыйна-аналітычнага цэнтру «Сава» аналізе рэлігіявед Раман Лункін выказаў меркаванне, што «ніхто не заступіцца, акрамя праваабаронцаў, грамадства ўхваліць цкаваньне» сектантаў «і паверыць у любыя вар’яцкія выдумкі пра „іегавістаў“ у мас-медыя.». Таксама ён лічыць, што «Пракуратура, суды, праваслаўныя актывісты старанна фармавалі гэты шалёны вобраз» иеговистов «у тым самым Галовнскім раённым судзе ў 2004 годзе, дзе ліквідавалі аб’яднанне сведкаў Іеговы ў Маскве. Але вар’яцтвам выглядала ўжо тое, што пракуратура на поўным сур’ёзе даказвала, што сведкі Іеговы лічаць сябе сапраўднай рэлігіяй і за гэта падлягаюць забароне»[7].

Зноскі

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць