Лілея кучаравая

від раслін

Лілея кучаравая, Царскія кучары, Саранка (Lilium martagon) — кветкавая расліна роду Лілея (Lilium) сямейства Лілейныя (Liliaceae).

Лілея кучаравая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lilium martagon L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  503457
NCBI  82322
EOL  1002630
GRIN  t:22185
IPNI  537662-1
TPL  kew-279985

Назва правіць

У сістэматыку віду ўваходзяць наступныя назвы[3]:

  • Lilium caucasicum (Miscz. ex Grossh.) Grossh. [= Lilium martagon var. martagon]
  • Lilium martagon subsp. caucasicum Miscz. ex Grossh. [= Lilium martagon var. martagon]

Лілея кучаравая вядомая пад народнымі назвамі галубіныя званочкі, кульчыкі, рэхлікі, лілея кучаравістая[4], лілея палявая[5], галубіныя звончыкі[6][7].

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая травяністая расліна з залаціста-жоўтай лускаватай цыбулінай і прамым голым аблісцелым сцяблом вышынёй ад 30 да 150 сантыметраў (зрэдку дасягае 200 см).

Лісце шырокаланцэтнае, каля 15 см у даўжыню і 5 см шырынёй, з абодвух канцоў звужана, у сярэдняй частцы сцябла сабрана ў кальчакі, у верхняй — чаргаванае. Мае гладкія краі.

Кветкі даволі буйныя, звычайна брудна-ружовыя з цёмнымі плямамі, паніклыя, сабраны ў рэдкую гронку. Можна назіраць расліны самай рознай афарбоўкі — ад белай да амаль чорнай. Калякветнік з 6 прадаўгаватых, тупых, дугападобна адагнутых назад лісцікаў. Плод — шасцігранная шматнасенная зваротнаяйкападобная каробачка.

Цыбуліна можа дасягаць 8 см у дыяметры[8].

Цвіце ў канцы чэрвеня—ліпені, пладаносіць у жніўні—верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

На адкрытым месцы, напрыклад, на сонечнай паляне, на расліне фармуюцца да дваццаці кветак.

Арэал правіць

Распаўсюджана ў Еўразіі (Еўропа, Сібір, Далёкі Усход). Месцы росту: шыракалістыя і хвойна-шыракалістыя лясы, радзей саснякі і ельнікі з ляшчынай у падлеску. Расце невялікімі групамі або асобнымі экзэмплярамі на абмежаваных плошчах.

Хімічны склад правіць

Хімічны склад лілеі кучаравай мала вывучаны. Адзначана наяўнасць алкалоідаў ва ўсіх частках расліны, а таксама сапанінаў і флаваноідаў ў надземных частках. Цыбуліны ўтрымліваюць вялікую колькасць бялковых рэчываў, слізістыя рэчывы, вітаміны, цукры, жалеза, бор[9][10][11].

Выкарыстанне правіць

Роданачальнік многіх садовых форм і гібрыдаў.

Здаўна лілея кучаравая прымяняецца як лекавая расліна ў народнай медыцыне Кітая, Тыбету, Манголіі, Бураціі, Якуціі, Сібіры і Далёкага Усходу. Традыцыйна від мае харчовае значэнне, ужываюць у сырым, вараным, смажаным, сушоным выглядзе і ў якасці прыправы. Выкарыстоўваюць як сурагат кавы[10][11]. У ветэрынарыі дадаюць у корм хатніх жывёл для павышэння лактацыі і тлустасці малака.

Лілея кучаравая даўно выкарыстоўваецца ў культуры як дэкаратыўная расліна, яна з’яўляецца добрым меданосам. Расліны ў вялікай колькасці збіраюцца на букеты, выкопваюцца цыбуліны, што прыводзіць да знясілення прыродных папуляцый.

Ахова правіць

 
Памятная манета Нацыянальнага банка Беларусі
 
Паштовая марка СССР

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі (з 1981), ахоўваецца ва Украіне і Польшчы. Лілея кучаравая з’яўляецца рэдкім відам флоры Урала[12], занесена ў рэгіянальную зводку Сібіры (1980), зводку рэдкіх раслін па Цэнтральнай Сібіры (1979) і ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Марый Эл (1997).

Расліна рэкамендавана да ўключэння ў Чырвоную кнігу Казахстана. Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу запаведнікаў.

Цікавыя факты правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Паводле сайта GRIN (гл. раздзел Спасылкі)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
  6. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь. СПб., 1878.
  7. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  8. Leo Jelitto, Wilhelm Schacht, Alfred Fessler,. Die Freiland-Schmuckstauden. — Ulmer, 1998. — 683 с. — ISBN 3-8001-6378-0.
  9. Макаров А. А. Растительные лечебные средства якутской народной медицины. — Якутск, 1974. — С. 35.
  10. а б Кучеров Е. В. Дикорастущие пищевые растения Башкирии и их использование. — Уфа, 1990. — С. 68-69.
  11. а б Растительные ресурсы России и сопредельных государств: Цветковые растения, их химический состав, использование; Семейства Butomaceae-Typhaceae. — СПб.: Наука, 1994. — С. 271.
  12. Горчаковский П. Л. Редкие и исчезающие растения Урала и Приуралья. — М., 1982. — 208 с.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT)