Ліля Карастаянава

савецкая журналістка балгарскага паходжання

Ліля Карастаянава (30 мая 1917, горад Лом, Балгарыя6 лютага 1943, вёска Будзішча, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць, БССР) — савецкая журналістка балгарскага паходжання. Атрымала вядомасць як удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Ліля Карастаянава
Дата нараджэння 30 мая 1917(1917-05-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лютага 1943(1943-02-06) (25 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Месца працы
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Узнагароды і званні
ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў 1917 годзе ў Балгарыі ў сям'і прыхільнікаў камуністычнай ідэалогіі. У 1923 годзе бацькі Лілі прымаюць актыўны ўдзел у Вераснёўскім паўстанні, пасля якога сям'я апынулася ў зняволенні. У канцы 1923 года бацька Лілі быў прыгавораны да пакарання смерцю і растраляны ў Ломе[1].

У 1927 годзе савецкія дыпламаты вывезлі Лілю разам з маці і сястрой Аленай у СССР па праграме спасення дзяцей камуністаў краін Захаду, якія загінулі. Пазней маці зноў накіравалася ў Еўропу, а Ліля з сястрой засталіся ў СССР[1]. Ліля жыла ў Маскве, у сям'і вядомага грамадскага дзеяча Е. М. Яраслаўскага. У 1938 годзе яна пачала працаваць журналістам у газеце Камсамольская праўда. Пазней пабралася шлюбам і нарадзіла сына.

Пасля пачатку вайны у 1941 годзе муж Лілі быў мабілізаваны, а сына разам з дзіцячым садком накіравалі ў эвакуацыю ў Сібір. Сама Ліля працавала ў Волагдзе ў рэдакцыі газеты «Усё для горада Леніна!» (Волагда з'яўлялася асноўным транзітна-размеркавальным пунктам эвакуацыі людзей з блакаднага Ленінграда.

Летам 1942 года Карастаянава вяртаецца ў Маскву на ранейшае месца працы ў «Камсамольскай праўдзе». Неўзабаве яна атрымлівае вестку аб гібелі мужа на фронце, і пасля адпаведнай падрыхтоўкі ў складзе арганізатарскай групы НКУС накіроўваецца за лінію фронту ў партызанскі атрад (пазней злучэнне) А. Ф. Фёдарава. У складзе атрада удзельнічала ў мностве дыверсій на тэрыторыі Бранскай і Гомельскай абласцей, працавала ў рэдакцыі падпольнай газеты «Балшавік».

Забіта 6 студзеня 1943 года падчас бою з нямецкімі войскамі каля вёскі Будзішча. Была пахаваная ў брацкай магіле ў Чачэрску. Была пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені[2], медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ступені і балгарскім ордэнам «Народна свабода» I ступені[1].

Памяць правіць

 
Анатацыйная дошка на вуліцы Карастаянавай у Бярдзічаве
  • Імем Л. Карастаянавай названыя вуліцы ў Мінске, Гомеле, Чачэрску (завулак), Бярдзічаве.
  • На радзіме Лілі Карастаянавай у балгарскім горадзе Лом у яе гонар усталяваны абеліск.
  • Сярэдняя школа №1 горада Чачэрска носіць імя Л. Карастаянавай.
  • Лёсу сям’і Карастаянавых быў прысвечаны савецка-балгарскі 4-серыйны мастацкі фільм рэжысёра Н. Машчанка «Карастаянавы» (1983). Эпізод яе ўдзелу ў партызанскім атрадзе А. Фёдарава адлюстраваны таксама ў мастацкім фільме «Падпольны абкам дзейнічае» (1978).

Зноскі

  1. а б в "Военный корреспондент Лилия Карастоянова" [руская]. Праверана 2017-09-17.
  2. КАРАСТОЯНОВА Лилия Александровна | Will-remember.ru(недаступная спасылка). will-remember.ru. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2017. Праверана 8 ліпеня 2017.