Лім Джон Сім (кар.: 림정심; нар. 5 лютага 1993, Пхеньян, КНДР) — паўночнакарэйская цяжкаатлетка, чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі да 69 кг.

Лім Джон Сім
림정심
кар.: 림정심
Агульная інфармацыя
Пол жаночы
Спецыялізацыя цяжкая атлетыка[1]
Нарадзілася 5 лютага 1993(1993-02-05) (31 год)
Грамадзянства
Рост 163 см
Вага 68 кг

Кар’ера правіць

Пачала займацца цяжкай атлетыкай ва ўзросце 11 гадоў[2]. У 2009 годзе стала сярэбраным прызёрам юнацкага чэмпіянату свету ў катэгорыі да 58 кг. У 2010 годзе заняла 4-е месца на Азіяцкіх гульнях (у катэгорыі да 69 кг) і стала 6-й на чэмпіянаце свету ў катэгорыі да 63 кг. У 2011 годзе заняла 3-е месца на юніёрскім чэмпіянаце свету ў катэгорыі да 63 кг. На Алімпійскіх гульнях 2012 года выйграла залаты медаль у катэгорыі да 69 кг[3].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 26 красавіка 2022.
  2. 성인들 제친 北 소녀力士 림정심 (кар.)
  3. Olympic Weightlifting: North Korea’s Rim Jong Sim Takes Gold In Women’s 69kg Final (англ.)

Спасылкі правіць