Лінь, лін (Tinca tinca) — від рыб сямейства карпавых, адзіны прадстаўнік рода ліні.

Лінь
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tinca tinca Linnaeus, 1758

Сінонімы
  • Cyprinus tinca Linnaeus, 1758[1]
  • Cyprinus tinca auratus Bloch, 1782[1]
  • Cyprinus tincaauratus Bloch, 1782[1]
  • Cyprinus tincauratus Lacepède, 1803[1]
  • Cyprinus tincaurea Shaw, 1804[1]
  • Cyprinus zeelt Lacepède, 1803[1]
  • Tinca aurea Gmelin, 1788[1]
  • Tinca chrysitis Fitzinger, 1832[1]
  • Tinca communis Swainson, 1839[1]
  • Tinca italica Bonaparte, 1836[1]
  • Tinca limosa Koch, 1840[1]
  • Tinca linnei Malm, 1877[1]
  • Tinca vulgaris Fleming, 1828[1]
  • Tinca vulgaris (non Valenciennes, 1842)[1]
  • Tinca vulgaris cestellae Segre, 1904[1]
  • Tinca vulgaris maculata Costa, 1838[1]
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  163348
NCBI  27717
EOL  46581781

Апісанне правіць

Даўжыня да 60 см, маса да 1 кг (зрэдку да 7,5 кг). Галава невялікая, вочы маленькія з радужынай чырвонага колеру. Цела кароткае і тоўстае, з кароткім хваставым сцяблом, выслана дробнай і шчыльнай луской і густым слоем слізі. Спіна цёмна-зялёная, бакі бурыя з залацістым бляскам, плаўнікі цёмна-шэрыя, брушка шэраватае; інтэнсіўнасць афарбоўкі залежыць ад характару вадаёма. Каля вуглоў невялікага канечнага рота маецца па адным кароткім вусіку. Усе плаўнікі закругленыя. Знешнія промні брушных плаўнікоў самцоў значна больш тоўстыя, чым у самак[2].

Пашырэнне правіць

Пашыраны ў прэсных вадаёмах Еўразіі, акрамя басейнаў Ледавітага акіяна. Жывё ў рэках і азё­рах басейнаў Бал­тыйскага, Чорнага і Кас­пійскага мо­раў, у Сібі­ры сустракаецца ў Обі і Енісеі (акрамя нізоўяў), у воз. Байкал; у вадаёмах За­бай­ка­лля рэдкі. Тыповы прадстаўнік азёрна-рачнога комплекса рыб. На Беларусі прадстаўлены ўсюды, пераважна ў азёрах і поймавых вадаёмах, затоках, зарослых старыцах, сажалках і іншых месцах з цёплай вадой і ілістым дном. Аддае перавагу добра праграваным участкам стаячых вадаёмаў з захламленым дном. Пазбягае цячэння, халоднай вады, добра пераносіць дыфіцыт кісларода. На працягу большай часткі года трымаецца на тых самых месцах, вялікіх скопішчаў не ўтварае.

Асаблівасці біялогіі правіць

Вядзе адзіночны спосаб жыцця. У халодны перыяд го­да за­капваецца ў мул; добра пе­раносіць працяглае абсыханне і прамярзанне вадаёмаў.

Корміцца доннымі беспазваночнымі (чэрві, лічынкі насякомых, малюскі, ракападобныя), маладымі парасткамі водных раслін.

Жыве да 10 год. Здольнасці да размнажэння дасягае ва ўзросце 3—4 гадоў. Нераст парцыённы, адбываецца ў маі—ліпені на мелкіх зарослых участках поймавых вадаёмаў і рачных заток пры тэмпературы вады 19—20 °C. Нерастуе невялікімі чародкамі, плоднасць моцна вар’іруеццца ў залежнасці ад узросту і памераў самкі. Дробную, клейкую ікру адкладвае на сцёблах водных раслін і на грунт (у сярэднім 300—600 тыс. ікрынак), дзе яна развіваецца 3-4 дні. Значная колькасць ікры гіне ад заглейвання і недахопу кіслароду. Моладзь расце вельмі павольна.

Промысел і развядзенне правіць

Аб’ект спартыўнага рыбалоўства, промыслу і развядзення. Валодае даволі высокімі смакавымі і харчовымі якасцямі.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Систематика и синонимия (англ.). BioLib. Праверана 16 студзеня 2011.
  2. Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 321. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць