Лінія Фошадэмаркацыйная лінія паміж войскамі польскімі і літоўскімі, вызначана Вышэйшым саветам Антанты 26 ліпеня 1919 года ў сувязі з патрэбай дэмаркацыі двух нацый пасля адступлення нямецкага акупанта.

Лінія Фоша (цёмным зялёным колерам) і іншыя варыянты польска-літоўскай мяжы

Прапазіцыя была кампрамісам паміж ранейшай прапановай Антанты і польскімі жаданнямі. Лінія пачыналася пры прускай мяжы ля мястэчка Віштынец і бегла ў кірунку паўднёва-ўсходнім да Нёману, адтуль ў кірунку паўночна-ўсходнім ля Аранаў і Дубінкаў. Пры Польшчы заставаліся: Сувалкі, Краснапаль, Сейны, Бержнікі, Араны, Трокі, Вільня.

Літоўцы не прызналі лініі і захапілі частку Сувальшчыны да ракі Чорная Ганча, што стала прычынай паўстання палякаў.

Лінія Фоша часткова супадае з лініяй Керзана, якая стала падставай для бягучай мяжы Польшчы і Літвы.

Літаратура правіць

  • Kronika powstań polskich 1794—1944, Wydawnictwo Kronika, Warszawa, ss. 355, 357. ISBN 83-86079-02-9.