Малін Сафія Катарына Бергрэн (шведск.: Malin Sofia Katarina Berggren, нар. 31 кастрычніка 1970, Гётэбарг, Швецыя) — шведская спявачка, былая ўдзельніца гурта Ace of Base, прымала ўдзел у ім з 1990 па 2007 год разам з братам Юнасам Бергрэнам, сястрой Ені Бергрэн і агульным сябрам Ульфам Экбергам.

Лін Бергрэн
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 31 кастрычніка 1970(1970-10-31)[1][2] (53 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, аўтарка-кампазітар
Пеўчы голас кантральта[d]
Інструменты скрыпка, фартэпіяна і вакал[d]
Жанры поп-музыка, тэхна, еўрадэнс і еўрапоп[d]
Грамадская дзейнасць
Член у

Перш чым стаць спявачкай, Лін Бергрен вучылася на выкладчыка ў Тэхнічным універсітэце Чалмерса ў Гётэбаргу, а таксама спявала ў царкоўным хоры.

Калі Ace of Base падпісалі кантракт з дацкім лэйблам Mega Records ў 1990 годзе, Лін Бергрэн прыпыніла развіццё сваёй выкладчыцкай кар’еры. У той час, як яе сястра Ені заяўляла прэсе, што «яна хацела б заўсёды быць спявачкай», Лін аддавала перавагу не рабіць падобных заяваў. Наадварот, у 1997 годзе яна сказала: «Я хацела б спяваць, але я ніколі не хацела быць спявачкай».

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 ліпеня 2016.
  2. а б Berggren, Malin Sofia // Sveriges befolkning 2000Sveriges Släktforskarförbund, 2020.