Ліпа буйналістая

Ліпа буйналістая[3], Ліпа шыракалістая[4], Ліпа[5][6] (Tília platyphýllos) — лістападнае дрэва роду Ліпа сямейства Мальвавыя. Расце амаль па ўсёй тэрыторыі Еўропы: ад Расіі на ўсходзе на Іспаніі на захадзе, ад Германіі да Грэцыі.

Ліпа буйналістая

Ліпа буйналістая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tilia platyphyllos Scop., 1772


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  21541
NCBI  82423
EOL  584812
GRIN  t:36695
IPNI  332109-2
TPL  kew-2517523

Батанічнае апісанне правіць

 
Ліпа буйналістая

Дрэва ліпы буйналістай дасягае да 40 м вышынёй, з густой, шырокапірамідальнай кронай, з чырванавата-карычневымі, пухнатымі, радзей голымі маладымі парасткамі. Галіны растуць ўверх пад шырокімі вугламі. Галінкі чырванавата-зялёныя і злёгку апушчаныя. Пупышкі чырванавата-карычневыя, голыя. Лісце памерам да 14 см (звычайна ад 6 да 9 см), круглява-яйкападобнае, зверху цёмна-зялёнае, голае, знізу бялейшае, з пучкамі светлых валасінак ў кутах жылак, на хвосціках 2-6 см даўжынёй. Лісце распускаюцца на два тыдні пазней, чым у ліпы дробналістай, і мае больш буйныя памеры (адгэтуль і назва). Кветкі жаўтлява-крэмавыя, больш буйныя, чым у ліпы драбналістай, але ў меншай колькасці ў суквецці (2-5 кв.), пачынае красаванне на два тыдні раней ліпы драбналістай, у пачатку чэрвеня. Плод — амаль шаровідны, войлачна-апушчаны арэшак з 5 падоўжнымі рубчыкамі і тоўстай шкарлупінай.

Выкарыстанне правіць

Шырока выкарыстоўваецца па ўсім свеце ва ўмераных шыротах як дэкаратыўнае дрэва ў парках і на вуліцах горадоў.

З’яўляецца моцным меданосам.

Выкарыстоўваецца ў медыцыне. Высушаныя кветкі і плады ўжываюцца ў якасці гарбаты, якая мае прыемны смак. Ужываецца пры розных сімптомах хвароб. Кветкі ліпы буйналістай дадаюць ў ванны. Вугаль дрэва выкарыстоўваюць для лячэння кішэчных расстройстваў.

Вядомыя дрэвы правіць

Захавалася 300 гадовая ліпа ў замку Ліндерхоф у Баварыі вядомая ў нямецкай мове як старая «Koenigslinde» (каралеўская ліпа). Таксама 700-гадовая ліпа расце ў Бойніцкім замку ў Славакіі, вядомы Bojnická lipa (Бойніцкая ліпа) ці Lipa kráľa Mateja (ліпа караля Мацея).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Tilia grandifolia
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 131. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927