Ліставёрткі (Tortricidae або Olethreutidae) — сямейства насякомых атрада матылёў.

Ліставёрткі

Acleris sparsana
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tortricidae Latreille, 1803


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  117856
NCBI  7139
EOL  914
FW  134448

Апісанне правіць

Размах крылаў 8—40 мм (звычайна 10—25 мм), пярэднія крылы рознай афарбоўкі, заднія шэрыя або бурыя. Лічынкі (вусені) даўжынёй да 20 мм, зеленаватыя, карычневыя або жаўтаватыя, жывуць у скручаных лісцях (адсюль назва), праточваюць хады ў каранях, пад карой, у парастках, пладах, суквеццях, шышках, дзе і акукліваюцца.

Распаўсюджанне правіць

Больш за 5 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, найбольш у трапічных і шыракалістых лясах Азіі. На Беларусі 240 відаў, найбольш трапляюцца ліставёртка дубовая зялёная (Tortrix viridana), яблыневая пладажэрка (Cydia pomonella), парасткаўюны (Rhyacionia) і інш. Многія віды — шкоднікі лесу, саду, сельскагаспадарчых культур.

Класіфікацыя правіць

Сямейства ліставёртак налічвае звыш 750 родаў і 6300 відаў.

  • Tortricinae Latreille, 1803
    • Phricanthini Diakonoff, 1981 (Phricanthini)
    • Tortricini Latreille, 1803
    • Schoenotenini Diakonoff, 1952 (Schoenotenidae)
    • Cochylini Guene, 1845
    • Cnephasiini Stainton, [1858] (Cnephasidae)
    • Archipini Pierce & Metcalfe, 1922
    • Epitymbiini Common, 1958
    • Sparganothini Druce, 1912
    • Atteriini Busck, 1932
    • Euliini Kuznetsov & Stekolnikov, 1977
    • Ceracini Cotes and Swinhoe, 1889
  • Chlidanotinae Meyrick, 1906 (Chlidanotidae)
    • Polyorthini Obraztsov, 1966
    • Chlidanotini Meyrick, 1906 (Chlidanotidae)
    • Hilarographini Diakonoff, 1977
  • Olethreutinae Walsingham, 1895
    • Microcorsini Kuznetsov, 1970
    • Gatesclarkeanini Diakonoff, 1973
    • Endotheniini Diakonoff, 1973
    • Bactrini Falkovitsh, 1962
    • Olethreutini Walsingham, 1895
    • Enarmoniini Diakonoff, 1953
    • Eucosmini Meyrick, 1909 (Eucosmidae)
    • Grapholitini Guene, 1845

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць