Лістападаўскі чын

<table class="infobox infobox-57d25805de8fb88b " style="" data-name="Лістападаўскі чын
" > Украінскія сечавыя стральцы абараняюць цэнтр Львова ад польскіх войскаў у лістападзе 1918 года. Малюнак зроблены адным з сучаснікаў падзей

Лістападаўскі чын (таксама Лістападаўская рэвалюцыя, Лістападаўскі пераварот і інш., укр.: Листопадовий чин, англ.: November Action) — паўстанне, арганізаванае ў ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада 1918 г. Украінскай нацыянальнай радай сіламі ўкраінскіх сечавых стральцоў у Каралеўстве Галіцыі і Ладамерыі, кароннай зямлі Аўстра-Венгерскай імперыі з мэтай устанаўлення ўлады Украінскай дзяржавы (названай пасля Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікай) на землях, на якія яна прэтэндавала. У выніку ўтварылася дзяржава плошчай 70 тыс. км2, што выклікала незадаволенасць Польшчы, якая развязала польска-ўкраінскую вайну 1918-1919 гг. для захопу Галічыны.

Ход паўстання правіць

У чатыры гадзіны раніцы 1 лістапада 1918 г. пачалося паўстанне ў Львове. Першымі пачалі дзейнічаць атрады паручніка Цёкана. Ён таксама паведаміў у штаб, што аўстрыйскія, нямецкія і венгерскія падраздзяленні прытрымліваюцца нейтралітэту. Атрад паручніка Мартынца захапіў львоўскую ратушу, 75 стралкоў харунжага Сэндзецкага авалодалі імператарскім намесніцтвам і арыштавалі генерала Гуйна. Афіцэр Рыгор Трух заняў камендатуру і арыштаваў генерала Пфефера, афіцэр Аганоўскі заняў і раззброіў гарадскую паліцыю. У 5 гадзін раніцы былі адключаны гарадскі тэлефон і міжнародная тэлеграфная лінія, захоплена радыё. Да світанка былі занятыя ўсе вакзалы Львова. Ужо з раніцы ў горадзе з’явіліся ўкраінскія патрулі з сіне-жоўтымі стужкамі на шапках. На ратушы групай салдат быў узняты сіне-жоўты сцяг, выраблены жонкай дырэктара першага ўкраінскага кааператыва «Народны гандаль» Марыяй Лазорка і ўсталяваны непасрэдна 19-гадовым Сцяпанам Панькіўскім. У 7 гадзін раніцы Дзмітрый Вітоўскі рапартаваў Косцю Лявіцкаму аб заняцці Львова без чалавечых страт. Тады ж Ваенны камітэт быў перайменаваны на Украінскую генеральную каманду.

Падраздзяленні украінскіх сечавых стральцоў занялі таксама Станіславаў, Цярнопаль, Золачыў, Сакаль, Раву-Рускую, Каламыю, Снятын, Барыслаў і інш.

Днём намеснік аўстрыйскага імператара ў Львове Гуйн перадаў усю ўладу ў Галічыне свайму намесніку ўкраінцу Дэцыкевічу, спасылаючыся на маніфест імператара ад 16 кастрычніка 1918 г. Украінскай нацыянальнай радзе. Да вечара генерал Гуйн і чыноўнікі аўстрыйскай адміністрацыі цягніком выехалі да Вены.

1 лістапада ў Львове быў распаўсюджаны заклік Украінскай нацыянальнай рады да насельніцтва горада Львова:

  Воляй ўкраінскага народа ўтварылася на ўкраінскіх землях Аўстра-Венгерскай манархіі Украінская Дзяржава. Вышэйшай дзяржаўнай уладай Украінскай Дзяржавы з’яўляецца Украінская Нацыянальная Рада. З цяперашнім днём Украінская Нацыянальная Рада перайняла ўладу ў сталічным горадзе Львове і на ўсёй тэрыторыі Украінскай Дзяржавы. Далейшыя ўказанні выдадуць грамадзянскія і ваенныя органы Украінскай Нацыянальнай Рады. Прызываецца насельніцтва да спакою і паслушэнства гэтым указаннем. Пры гэтай умове бясспрэчнасць публічнага парадку, жыцця і маёмасці, таксама як і забеспячэнне харчаваннем цалкам гарантуецца.  

Наступствы правіць

Лістападаўскі чын выклікаў утварэнне ўкраінскай дзяржавы плошчай 70 тыс. км2. 9 лістапада быў сфармаваны яе ўрад — Дзяржаўны Сакратарыят. 13 лістапада ўкраінская дзяржава атрымала новую назву згодна з прынятым Радай УНР часовым Асноўным законам — Заходне-Украінская Народная Рэспубліка. Зрэшты, гэта прывяло да супраціву палякаў і разгортвання з першых дзён існавання ЗУНР польска-ўкраінскай вайны. Так, ужо 1 лістапада ў Львове польскае насельніцтва горада пачало падрыхтоўку да яе. Польскі штаб размясціўся ў Доме тэхнікаў (на сучаснай вуліцы Гарбачэўскага) і школе імя Сянкевіча (сёння — вул. Жалязняку, 21). Пад вечар 1 лістапада ў канцы вуліцы Каперніка з’явіліся першыя польскія ўзброеныя часткі.

Літаратура правіць

Гл. таксама правіць