Літоўскі купецкі двор

Літоўскі купецкі двор існаваў з XV ст. на вул. Ільінка ў Кітай-горадзе як Старапанскі (Панскі) двор. 3 1508 года размяшчаўся ў раёне Варварскага крыжа (цяпер вул. Варварка). Тут купцы з Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы вялі аптовы і рознічны гандаль сваімі таварамі, для чаго былі створаны Панскі рад і Смаленскі іншаземны суконны рад. У канцы XVI ст. купецкі двор перанесены да царквы Грэбнеўскай Божай Маці (на Лубянскай плошчы), дзе створаны Панскі новы двор, або Літоўскі гасціны двор. Праіснаваў да другой паловы XVII ст.

Літаратура правіць