Ліцэнзія (лац.: licentia[1] - права, дазвол) — дакумент (пагадненне), які дае права на выкананне некаторых дзеянняў.

Ліцэнзаванне — працэс выдачы спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі).

Ліцэнзіяр — адзін з бакоў ліцэнзійнага дагавора, які прадстаўляе другому боку - ліцэнзіяту - права на выкарыстанне аб'екта ліцэнзіі (вынаходніцтва, тэхналогіі, тэхнічнага досведу і іншых форм прамысловай уласнасці).

Ліцэнзіятюрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік, якія маюць ліцэнзію на ажыццяўленне канкрэтнага віду дзейнасці.

Ліцэнзійныя ўмовы — умовы, пры выкананні якіх ліцэнзія сапраўдная.

Ліцэнзіі могуць выкарыстоўвацца ў тым ліку для ліцэнзавання адкрытых дадзеных.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.728