Ліцэяльныя (Liceida ці Liceales) — парадак слізевікоў. Вядомы 5 сямействаў, больш за 100 відаў.
Вегетатыўныя целы (плазмодыі) накшталт бясколерных або афарбаваных слізістых мас. Спарангіі шарападобныя ці ў выглядзе плазмадыякарпіяў, сядзячыя, скучаныя ў абалонцы (перыдыі), без сапраўднага капіцэлію (утвараецца псеўдакапіцэлій з рэшткаў сценак спарангіяў). Перыдый адна- або двухслаёвы, храсткаваты. Споры бясколерныя ці светлаафарбаваныя (ружаватыя, шараватыя, вохрыстыя, бураватыя), сеткавыя або шчаціністыя.
Пашыраны ва ўмераных паясах зямнога шара. Сапратрофы на пнях і гнілой драўніне.
- Ліцэяльныя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. Т. 3. — Мінск: БелЭн ім. П. Броўкі, 1984. — С. 201.