Лі Дзі (кіт. 李迪), нар. каля 1100 г. Хэян — пам. пасля 1197) — кітайскі мастак.

Лі Дзі
Фатаграфія
Дата нараджэння 1100
Месца нараджэння
Дата смерці 1197
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць правіць

Лі Дзі служыў прыдворным мастаком у імператараў Паўднёвай Сун у 1174—1197 гадах. Член Імператарскай Акадэміі ў Кайфыне; адзін з 26 жывапісцаў — членаў Юхуа юань, імператарскай акадэміі мастацтваў у Ханчжоу.

Лі Дзі з’яўляецца аўтарам пейзажаў, напісаных у рэалістычнай манеры. Ён таксама вядомы сваімі малюнкамі садавіны, кветак, бамбука, жывёл і птушак, выкананых у дэкаратыўнай манеры. Некаторыя яго працы з’яўляюцца ілюстрацыямі да сучасных яму паэтычных твораў.

Карціны, створаныя Лі Дзі, можна ўбачыць у найбуйнейшых мастацкіх музеях Пекіна, Шанхая, Тайбэя, Токіа, Бостана і інш.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. China Biographical Database
  2. Репродукция N99 // Искусство Китая. Альбом / Автор-составитель Н. А. Виноградова. — М.: Изобразительное искусство, 1988. — (Искусство стран и народов мира). — 30 000 экз.

Літаратура правіць

  • Barnhart, R. M. et al. (1997). Three thousand years of Chinese painting. New Haven, Yale University Press. ISBN 0-300-07013-6
  • Ci hai bian ji wei yuan hui (辞海编辑委员会). Ci hai (辞海). Shanghai: Shanghai ci shu chu ban she (上海辞书出版社), 1979.