Лі Лісань (кіт. 李立三 , піньінь Lǐ Lìsān; 18 лістапада 1899, Лілін — 22 чэрвеня 1967, Пекін) — кітайскі рэвалюцыянер, палітык і прафсаюзны дзеяч, адзін з заснавальнікаў Камуністычнай партыі Кітая. У розны час быў выконваючым абавязкі генеральнага сакратара ЦК КПК, кіраўніком аддзела прапаганды ЦК КПК, намеснікам старшыні Усекітайскай федэрацыі прафсаюзаў.

Лі Лісань
李立三
Імя пры нараджэнні Лі Лунчжы
Дата нараджэння 18 лістапада 1899(1899-11-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 чэрвеня 1967(1967-06-22)[1] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства  КНР
Адукацыя
Партыя
Род дзейнасці палітык, прафсаюзны дзеяч
Жонка Elizaveta Pavlovna Kiškina[d][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Лі Лісань нарадзіўся ў правінцыі Хунань у сям’і памешчыкаў. У верасні 1919 года Лі выехаў на вучобу ў Францыю, адкуль быў высланы ў 1921 годзе за рэвалюцыйную дзейнасць. Пасля вяртання ў Кітай у 1922 годзе ўступіў у новаствораную Камуністычную партыю Кітая, кіраваў партыйнымі арганізацыямі ў Шанхаі. У 1928 годзе быў абраны ў кіраўніцтва партыі, адкуль быў выведзены ў 1930 годзе. Пасля вываду са складу кіраўніцтва КПК выехаў у Маскву.

У 1938 годзе арыштаваны органамі НКУС у Маскве. У 1941 годзе адпушчаны. Вярнуўся ў Кітай у 1946 годзе, аднак былы ўплыў у партыі яму аднавіць не ўдалося.

Падчас культурнай рэвалюцыі стаў аб’ектам труціў з боку хунвейбінаў, з-за чаго 22 чэрвеня 1967 года здзейсніў самагубства. Рэабілітаваны ў 1980 годзе.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Patrick Lescot. Before Mao: The Untold Story of Li Lisan and the Creation of Communist China Trans. from the French by Steven Rendall. — N. Y.: Ecco. 2004. — ISBN 0-06-008464-2. (англ.)