Лі Страсберг (англ.: Lee Strasberg; 17 лістапада 1901, Буданаў, Аўстра-Венгрыя17 лютага 1982, Нью-Ёрк) — амерыканскі тэатральны рэжысёр, кіраўнік акцёрскай студыі, акцёр, тэатральны педагог і прадзюсар.

Лі Страсберг
Lee Strasberg
Імя пры нараджэнні Ізраэль Страсберг
Дата нараджэння 17 лістапада 1901(1901-11-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лютага 1982(1982-02-17)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Paula Strasberg[d] і Anna Strasberg[d]
Дзеці Susan Strasberg[d] і John Strasberg[d]
Прафесія акцёр, рэжысёр, настаўнік
Кар’ера 1937—1981
Узнагароды
IMDb ID 0833448
methodactingstrasberg.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 17 лістапада 1901 года ў аўстра-венгерскім мястэчку Буданаў (цяпер у Церабаўлянскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны), у яўрэйскай сям'і Іды і Борух-Меер Страсберга. Разам з бацькамі эміграваў у ЗША ў 1908 годзе.

У 1931 годзе стаў адным з заснавальнікаў тэатральнага калектыву Group Theatre. У 1949 годзе пачаў працаваць у школе акцёрскага майстэрства Actors Studio ў Нью-Ёрку. У 1952 годзе стаў яе кіраўніком, навучанне вёў па сваёй методыцы на аснове сістэмы Станіслаўскага. Сярод выпускнікоў школы шмат вядомых акцёраў - Пол Ньюман, Аль Пачына, Мэрылін Манро, Джэйн Фонда, Дасцін Хофман, Роберт Дэ Ніра, Марлан Бранда, Мікі Рурк.

У 1966 годзе заснаваў Actors Studio West ў Лос-Анджэлесе. У 1969 годзе заснаваў Тэатральны інстытут Лі Страсберга. У 1974 годзе сыграў ролю другога плана ў фільме «Хросны бацька-2». За гэтую ролю Страсберг намінаваўся на кінапрэміі «Оскар» і «Залаты глобус».

Асабістае жыццё правіць

Першая жонка — Нора (Nora Krecaun), 1926—1929 гады. У 1934—1966 гадах быў жанаты на актрысе Поле Страсберг. Іх дзеці — актрыса Сьюзан Страсберг і выкладчык акцёрскага мастацтва Джон Страсберг. Трэцяя жонка — Ганна Мізрахі. Дзеці — Давід і Адам. Быў блізкім сябрам сваёй вучаніцы Мэрылін Манро, якая адпісвала яму большую частку сваёй маёмасці.

Зноскі

  1. а б Lee Strasberg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lee Strasberg // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць