Леаніла Апанасаўна Малаш-Аксамітава
Леані́ла Апана́саўна Ма́лаш-Аксамі́тава (нар. 1 чэрвеня 1927, в. Несцераўка, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць, БССР, СССР) — беларуская фалькларыстка. Кандыдат філалагічных навук (1967).
Леаніла Апанасаўна Малаш-Аксамітава | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1927 (96 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Анатоль Сцяпанавіч Аксамітаў |
Род дзейнасці | фалькларыстка, этнограф |
Навуковая сфера | фалькларыстыка[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук (1967) |
Альма-матар |
|
Біяграфія правіць
Скончыла ў 1952 годзе БДУ. З 1952 года працавала ў Інстытуце літаратуры і Цэнтральнай навуковай бібліятэцы АН Беларусі, БДУ, у 1968—1990 гадах у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі.
Навуковая дзейнасць правіць
Даследуе беларускі фальклор, гісторыю беларускай фалькларыстыкі, беларускае вяселле на агульнаславянскім фоне. Адзін з аўтараў манаграфій «Беларуская фалькларыстыка: Эпоха феадалізму» (1989, з Г. А. Каханоўскім і К. А. Цвіркам), «З душой славяніна: Жыццё і дзейнасць З. Я. Даленгі-Хадакоўскага» (1991, з А. С. Аксамітавым). Укладальнік кнігі «Вяселле: Песні» (кн. 1—6, 1980—1988), а таксама зборніка «Украінскія народныя песні ў запісах Зарыяна Даленгі-Хадакоўскага» (Кіеў, 1974, з А. Дэем). Дзяржаўная прэмія БССР 1986 года за ўдзел у шматтомным навуковым выданні «Беларуская народная творчасць».
Сям’я правіць
У шлюбе з беларускім мовазнаўцам Анатолем Аксамітавым.
Творы правіць
- Беларуская этнаграфія і фальклор у працах славянскіх вучоных эпохі рамантызму. Мн., 1973 (разам з В. К. Бандарчыкам);
- Беларускае вяселле ў яго адносінах да заходнеславянскіх вяселляў — польскага і славацкага. Мн., 1993 (разам з А. С. Аксамітавым).
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура правіць
- Малаш-Аксамітава Леаніла Апанасаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).