МАЗ-509
МАЗ-509 — савецкі буйнатанажны грузавы аўтамабіль-лесавоз, які выпускаўся на Мінскім аўтамабільным заводзе.
МАЗ-509 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Вытворца | МАЗ | |||||
Месца вытворчасці | Мінск, БССР | |||||
Гады выпуску | 1967—1990 | |||||
Храналогія | ||||||
|
Гісторыя правіць
У 1967 годзе на замену МАЗ-501 Мінскі аўтазавод пачаў серыйны выпуск лесавозаў МАЗ-509П (П — руск.: переходный).
З 1969 года пачаўся выпуск удасканаленага МАЗ-509. З 18,4 да 20 тон вырасла грузападымальнасць. Як і ў базавага грузавіка МАЗ-500А, колавая база павялічылася да 3950 мм. Штогадовы тыраж лесавозаў МАЗ-509 складаў каля 2700 штук[1].
У 1973 годзе лесавозу быў прысвоены дзяржаўны знак якасці[2].
У 1976 годзе лесавоз быў абноўлены (індэкс мадэрнізаванай машыны — МАЗ-509А). Аўтамабіль атрымаў знешнія адрозненні сямейства МАЗ-5335. Яшчэ на тону вырасла грузападымальнасць, з’явілася новая тармазная сістэма (паасобная, свая ў кожнага моста). У такім выглядзе МАЗ-509А выпускаўся да 1990 года. Выпуск складаў 2700—2800 машын у год[1].
Выкарыстоўваўся з 2-восевымі прычэпамі-роспускамі: ГКБ-9383 або ТМЗ-803М.
Крыніцы правіць
- ↑ а б "Нашемарки" в лесовозном деле (руск.). mpark.pro (3 чэрвеня 2016). Праверана 8 студзеня 2024.
- ↑ К 50-летию советского автомобилестроения. Краткая биография автозаводов(руск.) // За рулём : часопіс. — 1974. — № 8. — С. 23.
Літаратура правіць
- Родине к юбилею. Помощник лесорубов(руск.) // За рулём : часопіс. — 1967. — № 9. — С. 2.
Спасылкі правіць
- Автомодельное бюро: МАЗ-509 (руск.)