Магдалена Форсберг
Магдалена Форсберг (шведск.: Magdalena Forsberg; нар. 25 ліпеня 1967, Эрншэльдсвік), народжаная Валін (шведск.: Wallin) — шведская біятланістка і лыжніца.
Магдалена Форсберг | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | шведск.: Magdalena Wallin |
Род дзейнасці | біятланіст, лыжная гоншчыца, sports commentator |
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1967 (56 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Henrik Forsberg[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шасціразовая чэмпіёнка свету па біятлоне. Адзіная 6-разовая ўладальніца жаночага Кубка свету па біятлоне. Двухразовы бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2002 года. Завяршыла кар’еру пасля сезона 2001/02 непераможнай, заваяваўшы не толькі вялікі Кубак свету, але і ўсе чатыры малыя Кубкі. Уладальніца рэкорду чэмпіянатаў свету па біятлону сярод жанчын па колькасці медалёў у асабістых дысцыплінах (12).
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Магдалена Форсберг