Ёхана Марыя Магдалена (Магда) Гебельс (ням.: Johanna Maria Magdalena (Magda) Goebbels); (11 лістапада 1901, Берлін — 1 мая 1945, Берлін) — жонка міністра народнай асветы і прапаганды нацысцкай Германіі Ёзэфа Гебельса. Выбітны член НСДАП, блізкая паплечніца Адольфа Гітлера.

Магда Гебельс
ням.: Magda Goebbels
Дата нараджэння 11 лістапада 1901(1901-11-11)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 мая 1945(1945-05-01)[1] (43 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Партыя
Род дзейнасці палітык, прапагандыстка
Бацька Richard Friedländer[d]
Муж Паўль Ёзэф Гебельс і Günther Quandt[d][3]
Дзеці Harald Quandt[d], Helga Susanne Goebbels[d], Hildegard Traudel Goebbels[d], Helmut Christian Goebbels[d], Holdine Kathrin Goebbels[d], Heidrun Elisabeth Goebbels[d] і Hedwig Johanna Goebbels[d]
Узнагароды
Залаты партыйны знак НСДАП
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў 1901 годзе ў Берліне ў незамужняй Аўгусты Берэнд і была зарэгістраваная як Ёхана Марыя Магдалена Берэнд (ням.: Johanna Maria Magdalena Behrend). Бацькам Магды быў, хутчэй за ўсё, інжынер Оскар Рытчэль (ням.: Oskar Ritschel), які ажаніўся з Аўгустай неўзабаве пасля нараджэння Магды і ўдачарыў яе. У 1904 годзе яны развяліся.

1 мая ўсім шасцярым дзецям пары Гебельс былі зробленыя ўколы марфіну, пасля чаго кожнаму была ўкладзеная ў рот раздушаная ампула з цыяністым каліем, што пацягнула смерць. Удзельнічала ці сама Магда ў забойстве дзяцей або ж гэта было даручана доктару, гісторыкі сказаць адназначна не могуць. Пасля забойства дзяцей іх бацькі скончылі жыццё самагубствам.

Старэйшы сын Магды ад першага шлюбу — Харальд Квандт — перажыў вайну.

Зноскі

  1. а б Magda Goebbels // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  3. Versieux N. BMW: la famille Quandt rattrapée par son passé Nazi // Libération / D. Alfon — 2007. — 139959 экз. — ISSN 0335-1793; 1766-0556; 2262-4767

Спасылкі правіць